Перапiс-2009 будзе праводзiцца на дзвюх мовах

Колькi нас, хто мы i як мы жывём? Не выпадае сумнявацца, што гэтыя пытаннi цiкавыя не толькi для дэмографаў, сацыёлагаў цi эканамiстаў, але i для абсалютнай большасцi жыхароў краiны. Што да шляху "пошуку" дакладных адказаў, то тут ён вядомы — агульны перапiс насельнiцтва. Прычым варта нагадаць: наступны перапiс пройдзе менавiта сёлета. I высветлiць некаторыя яго асаблiвасцi мы паспрабуем з дапамогай старшынi Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Беларусi Уладзiмiра Iванавiча ЗIНОЎСКАГА.

Канкрэтны дзень, канкрэтная гадзiна

Перапiс-2009 пройдзе з 14 па 24 кастрычнiка. Гэта адразу на 3 днi больш, чым падчас падобнай акцыi дзесяць гадоў таму. Разам з тым, як i раней, сёлета ўсе звесткi будуць збiрацца толькi на канкрэтны момант — 0 гадзiн 14 кастрычнiка.

— Персанальныя звесткi пра падзеi пасля вызначанага часу ўлiчвацца не будуць, — распавядае Уладзiмiр Зiноўскi. — Так, перапiсныя лiсты не стануць запаўняцца на дзяцей, што нарадзiлiся пасля 0 гадзiн 14 кастрычнiка, але на асобаў, якiя памерлi ўжо пасля гэтага моманту, перапiсныя лiсты запаўняюцца.

"Прапiска" значэння не мае

Перапiс будзе праводзiцца па месцы пастаяннага жыхарства. А ў сваю чаргу пад такiм месцам маецца на ўвазе населены пункт, дом, кватэра цi iншае жылое памяшканне, дзе чалавек праводзiць большую частку свайго часу. I пры гэтым — незалежна ад рэгiстрацыi, iнакш кажучы, ад "прапiскi".

— Калi ёсць адразу некалькi месцаў жыхарства, то пастаянным будзе лiчыцца тое, у якiм рэспандэнт пражывае разам са сваёй сям’ёй, — тлумачыць Уладзiмiр Зiноўскi. — Скажам, чалавек мае ўласную кватэру, зарэгiстраваны ў ёй, але фактычна жыве з сям’ёй у кватэры, якая зарэгiстравана на жонку — у такiм выпадку збор звестак будзе рабiцца па месцы жыхарства рэспандэнта з сям’ёй. Цi таксама даволi распаўсюджаная сiтуацыя. Рэспандэнт працуе ў адным, а жыве ў iншым населеным пункце i прыязджае да сям’i толькi па выхадных — у такiм разе перапiсны лiст будзе зноў-такi запаўняцца па месцы жыхарства сям’i.

Калi на працягу перапiсу не ўдалося сустрэцца з рэспандэнтам, якi, напрыклад, з’ехаў у камандзiроўку, то не выключаецца варыянт атрымання персанальных звестак ад iншых поўнагадовых членаў яго сям’i — пры ўмове, што члены сям’i могуць даць поўныя адказы на ўсе пытаннi перапiснога лiста. Калi ж атрымаць такiя адказы немагчыма, то перапiсчык будзе абавязаны наведаць жылое памяшканне яшчэ раз i апытаць грамадзянiна, якi адсутнiчаў, асабiста.

Плюс да таго, у Нацыянальным статкамiтэце заўважаюць: у асобных выпадках звесткi пра рэспандэнта, якi адсутнiчае, могуць быць атрыманыя праз даныя дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый.

Звесткi будуць тайнай

Любы перапiс — гэта апытанне. Тым часам што будзе ў выпадку, калi чалавек… проста адмовiцца ад адказаў?

— Заканадаўства абавязвае грамадзян не перашкаджаць правядзенню перапiсу i даваць дакладныя персанальныя звесткi па ўсiх пытаннях перапiснога лiста, — адзначае Уладзiмiр Зiноўскi. — Так, сiтуацыю, калi з тых цi iншых прычын хтосьцi з рэспандэнтаў адказваць на пэўнае пытанне не захоча, выключаць сапраўды нельга. Аднак тут трэба падкрэслiць, што канфiдэнцыйнасць i нераспаўсюджанне персанальных звестак гарантуецца Законам "Аб перапiсе насельнiцтва", i нiхто, ад старшынi Нацыянальнага статыстычнага камiтэта да перапiсчыка, распаўсюджваць гэтыя звесткi не мае права. Да таго ж iнфармацыя аб канкрэтным чалавеку або канкрэтнай сям’i нiякiм чынам не стане адлюстроўвацца ў вынiках перапiсу — нас цiкавiць выключна агульны малюнак.

Пра што нас запытаюць?

Каб атрымаць падрабязныя звесткi аб дэмаграфiчнай, нацыянальнай, культурнай i сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi, у перапiсны лiст уключана 37 пытанняў — аб узросце, знаходжаннi ў шлюбе, месцы нараджэння, узроўнi адукацыi, грамадзянстве, нацыянальнасцi, мове (родная мова, мова, якая выкарыстоўваецца дома, а таксама iншыя мовы, якiмi свабодна валодае рэспандэнт), занятасцi, крынiцах iснавання, жыллёвых умовах, добраўпарадкаванасцi жылых памяшканняў, наяўнасцi камп’ютара i падключэння да iнтэрнэту i гэтак далей. Прычым, у адрозненне ад апошняга перапiсу 1999 года, з’явiлiся новыя напрамкi: яны датычацца унутранай i знешняй мiграцыi, а таксама так званай "маятнiкавай" мiграцыi — для вывучэння фармiравання працоўных рэсурсаў на ўзроўнi адмiнiстрацыйных раёнаў, гарадоў i пасёлкаў гарадскога тыпу.

Прычым, як i раней, у перапiсным лiсце не будзе пункта аб канфесiйнай прыналежнасцi. Гэта, заўважае Уладзiмiр Зiноўскi, тлумачыцца адсутнасцю дакладнай класiфiкацыi рэлiгiйных груп i аднясення да iх рэспандэнтаў.

"Моўнае" пытанне

Як вядома, цi не найбольш спрэчным момантам перапiсу-99 стала мова. Сёлета, лiчаць у Нацыянальным статкамiтэце, падобныя пытаннi ўзнiкнуць не павiнны.

— Форма перапiснога лiста падрыхтавана як на рускай, так i на беларускай мове, да таго ж, па жаданнi рэспандэнта, пытаннi перапiсу могуць быць зададзеныя на любой з дзвюх дзяржаўных моў, — кажа Уладзiмiр Зiноўскi. — У прыватнасцi, падчас навучання перапiсчыкаў асаблiвая ўвага будзе надавацца менавiта правiльнасцi правядзення апытання па-беларуску.

Дарэчы, апроч работнiкаў статыстыкi, шэрагу iншых мiнiстэрстваў i ведамстваў, да ўдзелу ў сёлетнiм перапiсе плануецца прыцягнуць каля 50 тысяч добраахвотнiкаў. Гэта будуць супрацоўнiкi розных арганiзацый, студэнты, навучэнцы i пенсiянеры.

Пасведчанне, значок, партфель

Бяспека — справа не лiшняя нiколi. I асаблiва гэта тэма становiцца актуальнай падчас перапiсу. Зрэшты, зазначае Уладзiмiр Зiноўскi, жыхары краiны змогуць "пазнаць" перапiсчыка без асаблiвых цяжкасцяў — па спецыяльным значку, партфелi з лагатыпам, урэшце, па пасведчаннi, якое будзе абароненым ад падробак i падпiсанае старшынямi райвыканкамаў, гарвыканкамаў або кiраўнiкамi адмiнiстрацый раёнаў сталiцы.

— Што да бяспекi самiх перапiсчыкаў, то тут прадугледжана значная падтрымка з боку Мiнiстэрства ўнутраных спраў, — падкрэслiвае Уладзiмiр Зiноўскi. — Так, з 14 па 24 кастрычнiка службы аховы правапарадку будуць праводзiць манеўр з мэтай iх наблiжэння да месцаў правядзення перапiсу i перапiсных участкаў, плануецца работа мабiльных груп, вызначана, што мiлiцыя будзе суправаджаць перапiсчыкаў падчас вiзiтаў да асобаў, якiя схiльныя да правапарушэнняў i знаходзяцца на ўлiку. Апроч таго, нагадаю: паводле пастановы Савета Мiнiстраў вызначана добраахвотнае страхаванне перапiсчыкаў ад няшчасных выпадкаў.

Звязда

 2009-01-23 08:21:37 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1598
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі