Крызіс прыпыніў пляны забудовы Менску

Тое, што ня здолела дамагчыся ад уладаў грамадзкасьць, зрабіў фінансавы крызіс.
На неакрэсьлены тэрмін прыпынены шэраг праектаў ўзьвядзеньня ў Менску новых гатэляў і бізнэс-цэнтраў у гістарычнай ахоўнай зоне. Аднак пакуль у чаканьні грошай стаяць будаўнічыя краны, па-ранейшаму фіксуюцца выпадкі так званай “бульдозэрнай рэстаўрацыі”.

У Менску не засталося гістарычных раёнаў, дзе архітэктурныя помнікі пазьбеглі б лёсу частковага ці поўнага зьнішчэньня. Сярод самых пацярпелых -- асобныя дамы і цэлыя комплексы забудовы на вуліцах Рэвалюцыйнай, Камсамольскай, Гандлёвай, Кірыла і Мятоды, на стыку Гарадзкога Валу і вуліцы Інтэрнацыянальнай, на плошчы Свабоды. Па ўсіх дакумэнтах гэтая тэрыторыя адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасьці 1-й катэгорыі, а аб’екты ўнесеныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. І калі пад навабуды без шкадаваньня руйнуюцца помнікі з шэрагу “недатыкальных”, то пра што казаць у выпадку са старымі дамамі без ахоўнага статусу? Пра выпадак зьнішчэньня дому на вуліцы Энгельса, які не апынуўся ў сьпісе гарадзкіх каштоўнасьцяў, расказаў мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі:

Гандлёвая інтэнсіўна забудоўваецца. Там ужо некалькі аб’ектаў збудавалі пад нешта а-ля гістарычнае
“Грохнулі” гістарычны дом ХІХ стагодзьдзя на вуліцы Энгельса. Неказісты нібыта звонку дамок, але дом сапраўды царскіх часоў, двухпавярховая камянічка з балькончыкам. Дык вось узялі, і без усялякай дай прычыны, зруйнавалі. Тым часам “завісла” справа з кляштарам бэрнардынаў. У той палове тэрыторыі яго, якая бліжэй да вуліцы Гандлёвай, ужо вядуцца буйнамаштабныя работы. Падазраю, што нас чарговым разам падманулі, і ўсё ж там нешта будзе. Гандлёвая інтэнсіўна забудоўваецца. Там ужо некалькі аб’ектаў збудавалі пад нешта а-ля гістарычнае”.

Разам з тым Сяргей Харэўскі ўсьцешаны, што сусьветны фінансавы крызіс наўпрост паўплываў на маштабныя пляны гарадзкіх уладаў пераўтварыць цэнтар сталіцы ў суцэльную офісную тэрыторыю. На невядомую пэрспэктыву адкладзеная рэалізацыя буйных праектаў будаўніцтва хмарачосаў у раёне вуліцы Кальварыйская і на праспэкце Пераможцаў, а таксама ўзьвядзеньня некалькіх пяцізоркавых гатэляў:

цешуся, што пакуль “завісла”, дык гэта праект будаўніцтва гатэлю “Кемпіньскі” на Кастрычніцкай плошчы
“Можна пацешыцца хіба з таго, што грымнуў крызіс і сталі ўсе будоўлі. Усе гэтыя хмарачосы, якія так “бурапенна” рэклямавалі, ніхто нічога зараз не будуе. Гэта тычыцца перадусім будоўлі на вуліцы Танка. Я вось зараз праходжу побач з колішняй “Рэчанькай”, там таксама ўсё закапана, ніякага руху, усё замерла, усе гэтыя праекты. Таму можна пацешыцца, што хоць так тармазьнецца зьнішчэньне гістарычнай часткі горада. А паколькі невядома, калі крызіс скончыцца, то падазраю, як у Менску нічога не было пабудавана вартага, дык яно ўсё і загразьне. З таго, што яшчэ цешуся, што пакуль “завісла”, дык гэта праект будаўніцтва гатэлю “Кемпіньскі” на Кастрычніцкай плошчы. Там яны нават закуплялі ўжо вэнтыляцыйнае абсталяваньне, але відаць, што ў агляднай пэрспэктыве зьнесьці музэй Вялікай айчыннай вайны, пабудаваць новы, а на вызваленым месцы ўзьвесьці “Кемпіньскі” – справа ніяк не бліжэйшага часу”.

А вось архітэктар Міхаіл Пірагоў, адзін з аўтараў Палацу рэспублікі, да непазнавальнасьці зьмяніўшага аблічча Старога горада, лічыць, што новыя праекты ніяк не пашкодзяць Менску. Ён перакананы, што горадабудаўнічая палітыка павінна рухацца ў напрамку “асучасьненьня”:

“Канечне, ёсьць эўрапейскія гарады, да прыкладу, нямецкія, дзе склалася ўжо не за адно стагодзьдзе забудова. І яе зносіць, ёсьць эўрапейскія гарады, да прыкладу, нямецкія, дзе склалася ўжо не за адно стагодзьдзе забудова. І яе зносіць, натуральна што, абсурдна. А тут што захоўваць?
натуральна ёсьць эўрапейскія гарады, да прыкладу, нямецкія, дзе склалася ўжо не за адно стагодзьдзе забудова. І яе зносіць, натуральна што, абсурдна. А тут што захоўваць?што, абсурдна. А тут што
захоўваць? Дзе была тая ж кавярня “Рэчанька”, яшчэ раней разглядаўся праект нядаўна памерлай Вольгі Ладыгінай. Ні я, ні іншыя ні пры якіх абставінах ня могуць назваць “Рэчаньку” вельмі добрай пабудовай, таму лічу, што там цалкам магчымая новая забудова і спадзяюся, што яна будзе і нічога гэта не зашкодзіць абліччу горада, ніколькі. Дарэчы, там жа на праспэкце Пераможцаў стаяць вось гэтыя офісныя будынкі і чацьвёртае гатэль “Юбілейны”. Яны хоць і пабудаваныя адносна нядаўна, але паміж імі заціснуўся інтэрнат ад унівэрсытэту – такое барахло стаіць, якое сапраўды трэба прыбіраць. І былі ўжо некалькі гадоў таму пляны наконт рэканструкцыі гэтага інтэрнату, але яны так і не рэалізаваныя”.

Тым часам, з упартай рэгулярнасьцю старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч “бамбардуе” дзяржаўныя ўстановы з патрабаваньнем прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у зьнішчэньні гістарычных помнікаў ня толькі ў Менску, але і па ўсёй краіне. Практычна ўсе земляныя работы ў гістарычным цэнтры сталіцы, зазначае Антон Астаповіч у адным з апошніх лістоў на імя Генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча, плянамернае зьнішчэньне культурнага пласта разам з прыкладамі ўнікальнай матэрыяльнай культуры; зьнішчэньне парэшткаў недасьледаванай гарадзкой забудовы, якія павінны зьяўляцца “гістарычнай матрыцай” для правядзеньня навукова-абгрунтаванай, а не хаатычнай рэканструкцыі”. Паводле словаў Антона Астаповіча, 2008 год будзе адзначаны тым, што дэструктыўны працэс у гістарычным цэнтры Менску набраў абароты, ня бачаныя за ўсю папярэднюю яго гісторыю.

Радыё Свабода

 2008-12-21 08:34:58 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1598
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі