Да 2015 г. у Менску плянуецца зьнесці да 5 000 хатаў
Да 2015 года ў Мінску плануецца знесці да пяці тысяч індывідуальных дамоў.
Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення рэгулявання забудовы камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Аляксей Вага 20 лістапада на пасяджэнні круглага стала па пытаннях індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.
Спецыяліст зазначыў, што цяпер адбываецца карэкціроўка генеральнага плана Мінска, згодна з якім да 2012 года ў горадзе будзе будавацца да 2 млн. квадратных метраў жылля штогод. Згодна з генпланам, будзе адбывацца «рэзкае скарачэнне тэрыторый індывідуальнай забудовы». «Размова ідзе аб зносе існуючых тэрыторый, якія займаюць 25% усёй плошчы забудовы горада», — патлумачыў А.Вага.
Разам з тым ён зазначыў, што на далучаных тэрыторыях (Цна, Зацень, Навінкі, Цнянка) плануецца ўшчыльненне забудовы і дазваляецца ажыццяўляць рэканструкцыю або новае будаўніцтва індывідуальных дамоў. «Участкі, сумежныя з гэтымі тэрыторыямі, плануецца зарэзерваваць для грамадзян, чые дамы будуць знесены, а ўчасткі — канфіскаваны для шматкватэрнай забудовы», — паведаміў А.Вага.
Начальнік упраўлення таксама паведаміў, што разглядаецца прапанова аб магчымасці выдзялення мінчанам зямельных участкаў за межамі горада. «Сталічныя ўлады ў гэты момант не маюць магчымасці выдзялення на законных падставах раўнавартаснага па плошчы і добраўпарадкаванні жылля ўзамен таго, што зносіцца. Да гэтага пытання мы падыходзім дыферэнцавана», — зазначыў спецыяліст.