Як беларусам нацыяй стаць?

Сёння грамадзяне Беларусi расколатыя на два лагеры. Яны жывуць пад двума сцягамi, маюць два гербы i дзве дзяржаўныя мовы. Грамадства раз'яднанае не толькi палiтычна, але i на грунце стаўлення да розных перыядаў мiнуўшчыны i гiстарычных падзеяў i суб'ектаў. Як яго кансалiдаваць? Пяць рэцэптаў ад экспэртаў "Заўтра тваёй краiны".

Па словах нямецкага дырэктара Мiнскага мiжнароднага адукацыйнага цэнтра iмя Яханэса Рау Астрыд Зам, гiсторыя заўжды з'яўляецца i прадметам палiтычных дыскусiяў, i нават палiтычных канфлiктаў. Сёння канкуруючыя палiтычныя праекты прапаноўваюць розныя культурна-гiстарычныя варыянты iнтэрпрэтацыi беларускае гiсторыi.

- Адны пераважна арыентуюцца на досвед савецкай, партызанскай Беларусi, iншыя больш арыентуюцца на спадчыне Вялiкага Княства Лiтоўскага, - адзначыла Астрыд Зам на "круглым стале" "Памяць i будучыня: прастора i iдэнтычнасць у Беларусi", якi адбыўся ў рамках ХI Мiнскага форума. - У апошнiя гады адбылася пэўная пераарыентацыя, i сёння ўжо ёсць афiцыйныя спробы iнтэрпрэтацыi беларускай гiсторыi i нацыянальнай iдэнтычнасцi, якiя iмкнуцца iнтэграваць два гэтыя прыклады гiстарычнае мiнуўшчыны.

Што для беларуса гiстарычная памяць

З меркавання кандыдата гiстарычных навук Iгара Кузняцова, цяпершняе кiраўнiцтва Беларусi зусiм не надае ўвагi такой старонцы беларускай гiсторыi, як сталiнскiя рэпрэсii. За апошнiя дваццаць год у Беларусi не абаронена нiводная дысертацыя па гiсторыi палiтычных рэпрэсiяў. Па словах навукоўца, на дзяржаўным узроўнi не было заўважанае сямiдзесяцiгоддзе пачатку самай моцнай хвалi сталiнскiх рэпрэсiяў, дваццацiгоддзе адкрыцця праўды пра Курапаты.

- Мала таго, пасля 2003 года прайшла "зачыстка" гiстарычнай навукi на тэрыторыi Беларусi, - кажа Iгар Кузняцоў. - З Iнстытута гiсторыi НАН звольнены вядомыя навукоўцы Стужынская, Сагановiч, Тарасаў, Кiштымаў, спiс можна працягваць. Палiтолагi неяк больш выжылi, сацыёлагi пайшлi ў Вiльнюс у эмiграцыю, а гiсторыкаў "дабiваюць" на нашай тэрыторыi.

Што да гiстарычнае памяцi, без якой увогуле не можа iснаваць паўнавартаснае грамадства, то Iгар Кузняцоў прывёў прыклад мястэчка Трасцянец пад Мiнскам, дзе ў 30-40-я гады былi расстраляныя каля 30 тысяч вязняў сталiнскiх турмаў, а пад час Другой сусветнай вайны былi закатаваныя ўжо фашыстамi больш за 200 тысяч чалавек, сярод iх - велiзарная колькасць габрэяў, у тым лiку i прывезеных з Нямеччыны ды iншых еўрапейскiх краiнаў.

- На мерапрыемствах, звязаных з 65-годдзем знiшчэння Мiнскага гета, прэзiдэнт Беларусi сапраўды павярнуўся тварам да Халакоста - да праблемы, якая доўга замоўчвалася ў Беларусi, i тады было сказана, што найблiжэйшым часам у Трасцянцы будзе створаны мемарыял еўрапейскага ўзроўню ахвярам нацызму. Пра ахвяраў сталiнiзму - нi слова. Хаця пераважная бальшыня знiшчаных у Трасцянцы - гэта адзiн народ, а яго штучна спрабуюць падзялiць, што далёка не спрыяе кансалiдацыi, - падкрэслiвае Iгар Кузняцоў.

Канслiдуючая вайна

На думку загадчыка кафедры гiсторыi i беларусазнаўства Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага унiверсiтэта Сяргея Новiкава, вялiкi ўплыў на свядомасць беларусаў аказвае гiсторыя менавiта мiнулай вайны, i гэтая тэма таксама можа стаць пэўным чыннiкам для кансалiдацыi беларускага грамадства.

- Суверэнная беларуская нацыя абавязана мець не толькi нацыянальную гiсторыю, але i нацыянальную памяць, - лiчыць навуковец. - Патрэба ў гэтым iснуе па той прычыне, што беларусам у будучынi неабходна годна глядзець у вочы сваiм дзецям i быць упэўненымi ў галоўным: ваенная гiсторыя застанецца надзейна служыць справе ўмацавання суверэнiтэта беларускай дзяржавы i на справе стане гарантам будучынi беларускага грамадства.

Краiна павiнна мець сваiх герояў

Сёння дзяржава не ў той бок накiроўвае працу з моладдзю, каб маладыя людзi маглi лiчыць сябе беларусамi, лiчыць музыкант, лiтаратар i мастак Лявон Вольскi:

- Моладзевая дзяржаўная палiтыка - гэта крах. Усе гэтыя БРСМы, святкаваннi 90-годдзя камсамолу ў дзяржаве, дзе нiякага камсамолу ўжо 20 гадоў як няма - "всё это было бы смешно, когда бы не было так грустно". Людзей, якiя не атаясамлiваюць сябе з камунiстычнай мiнуўшчынай, цяжка правабiць такiмi iдэямi, - мяркуе лiдэр рок-гурта НРМ. - Каб не было ў 1937-м годзе практычна татальнага вынiшчэння беларуска арыентаванай iнтэлiгенцыi ў нашай краiне, мы б зараз не вялi нiякай размовы пра самаiдэнтыфiкацыю i iдэнтычнасць беларусаў.

Паводле словаў эксперта, у пэўнай ступенi кансалiдаваць грамадства можна было б з дапамогаю вобразаў пэўных нацыянальных, гiстарычных герояў.

З Вольскiм пагаджаецца i Сяргей Новiкаў.

- Я падзяляю думку, што для кансалiдацыi павiнна быць гiстарычная глеба, - кажа навуковец. - Мiф альбо мiфы, якiя стварылi ў нашай краiне, праiснавалi пэўны час, але ж ён на тое i мiф, што калiсцi стане бурбалкай, а бурбалка абавязкова лопаецца. Такiх бурбалак ужо шмат палопалася, таму патрэбна сапраўды праўдзiвая глеба, i нельга пакiдаць па-за межамi сённяшняга светапогляду любы факт айчыннае гiсторыi. I чым больш праўдзiвай будзе наша гiсторыя, тым больш надзейнай глебай будзе яна для нашай нацыянальнай кансалiдацыi.

Усё пачнецца з дыялогу

Паводле палiтолага Валерыя Карбалевiча, няма нiчога кепскага ў тым, што ўлады спрабуюць выхоўваць патрыятызм сярод моладзi i наогул насельнiцтва Беларусi праз прыклады дасягненняў у спорце, разнастайных конкурсах i гэтак далей. Але важнай застаецца менавiта праблема яднання грамадства.

- Немагчыма нейкая кансалiдацыя нацыi, грамадства ва ўмовах таго фундаментальнага светапогляднага разладу, разлому, якi сёння iснуе, якi сёння заганяецца ўладамi ўсё больш у нейкае гета, - упэўнены эксперт. - Пачатак кансалiдацыi павiнен адбыцца з пачаткам дыялогу, i не толькi дыялогу памiж Беларуссю i Захадам, але з пачатку павiнен быць дыялог унутры беларускага грамадства. Павiнна пачацца нейкая публiчная дыскусiя аб тым, куды ж мы iдзем, у якi бок. Цi мы будзем ствараць нейкую саюзную дзяржаву з Расiяй, таму што гэтая iдэя, хаця i задвiнута крыху ў бок, але ж яна не знята з парадку дня, цi ўсё ж мы будзем будаваць нейкую нацыю i на якiх падставах. То бок, патрэбна агульнанацыянальная дыскусiя, патрэбны дыялог усiх палiтычных, нацыянальных i культурнiцкiх сiл, чаго сёння ў нас абсалютна не адбываецца.

З меркавання Валерыя Карбалевiча, без гэтага ва ўмовах расколу нiякай кансалiдацыi ў прынцыпе немагчыма чакаць.

Проста пачуваць сябе беларусам

Як падкрэслiў старшыня Беларускага фонда мiра Марат Ягораў, для кансалiдацыi грамадства вельмi важна, каб беларусамi пачувалiся ў Беларусi ўсе людзi, што тут пражываюць, не залежна ад нацыянальнасцi i паходжання. - Важна, каб кожны казаў: я люблю Беларусь, я люблю свой народ, - зазначае Марат Ягораў. - Я рускi, але мае дзецi, унукi, праўнукi нарадзiлiся на гэтай зямлi. Хто яны? Беларусы! I я таксама беларус! Не важна, што пiсар у 1941-м годзе, калi я iшоў на фронт, напiсаў, што я рускi, але калi я стаў чалавекам на гэтай зямлi, то я - беларус.

Завтра твоей страны

 2008-11-20 08:48:07 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1604
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі