Ці пакінуць дыплом Рады Эўропы Белавежскай пушчы?

Беларускія эколягі спадзяюцца, што патрабаваньні Эўропы вымусяць улады спыніць зьнішчэньне запаведнага лесу.

Белавеская пушча — найболей буйны астатак рэліктавага першабытнага раўніннага лесу, які ў дагістарычныя часы рос на тэрыторыі Эўропы. У 1992 годзе рашэньнем ЮНЭСКА Дзяржаўны нацыянальны парк “Белавеская пушча” уключаны ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны чалавецтва. У 1993-м яму нададзены статус біясфэрнага запаведніка, а ў 1997-м ён узнагароджаны Дыплёмам Рады Эўропы. Але ці будзе працягнуты гэты Дыплём — пакуль пад пытаньнем. Беларускія эколягі спадзяюцца, што патрабаваньні Эўропы вымусяць улады спыніць зьнішчэньне запаведнага лесу.

“Мы рады пазнаёміць вас з усім, чым багатыя: звычаямі і традыцыямі, дзівоснай прыродай нацыянальнага парку, прыгажосьцю лясоў, рэк, палёў”, — такімі радкамі за подпісам генэральнага дырэктара “Нацыянальнага парку “Белавеская пушча” Мікалая Бамбізы сустракае наведнікаў вэб-сайт Пушчы.Але, на думку колішняга супрацоўніка пушчы, кандыдата біялягічных навук Георгія Казулькі, гэта толькі словы. А на справе Белавеская пушча нішчыцца. Чарговы захад супраць запаведнасьці — пераўтварэньне ракі Лясная ў вадасховішча.Чарговы захад супраць запаведнасьці — пераўтварэньне ракі Лясная ў вадасховішча. На думку эколяга, гэта непазьбежна прывядзе лес да катастрофы:

“Павінна Акадэмія навук узгадняць гэткія пытаньні, павінна Рада навуковая вырашаць, абмяркоўваць. Гэтага ўсяго няма, вырашае пэрсанальна дырэктар парку. Поўнае парушэньне ўсяго, чаго толькі можна. Болей таго, гэтага пытаньня — паляпшэньня, зьменаў ракі Лясной, не існуе ў пляне кіраваньня, які распрацоўвае сам Нацыянальны парк”.

Сёлета ў траўні падчас пасяджэньня-абмеркаваньня пляну кіраваньня Белавескай пушчай супрацоўнікі аховы сілай вывелі Георгія Казульку з памяшканьня, спаслаўшыся на загад дырэктара. Як ідзе праца над плянам — грамадзкасьці не вядома. Аднак ад яго менавіта і залежыць, ці застанецца ў Пушчы ганаровы Дыплём Рады Эўропы — прэстыжнай узнагароды, якой адзначаюць посьпехі нацыянальных паркаў і запаведнікаў у ахове прыроды. Белавеская пушча атрымала дыплём у 1997 годзе за посьпехі ў захаваньні дзікай прыроды. У 2006-м Рада Эўропы вылучыла шэраг патрабаваньняў да нацыянальнага парку, без выкананьня якіх Дыплём Белавескай пушчы не працягнуць. Распавядае Георгій Казулька:

“Нічога яшчэ не адаслалі ў Раду Эўропы, і там гэтае пытаньне не разглядалася. Калі плян кіраваньня будзе накіраваны ў Раду, вось тады толькі эўрапейскія экспэрты афіцыйна прыедуць у Беларусь глядзець, што тут і як на самой справе”.

Наколькі грамадзкасьць зможа паўдзельнічаць у абмеркаваньні пляна кіраваньня Белавескай пушчай — пакуль невядома. Прынамсі, інфармацыяй афіцыйная пушча дзяліцца не сьпяшаецца. Гаворыць колішняя супрацоўніца Прыпяцкага запаведніку, біёляг Іна Зеніна:

“Пакуль праект пляну кіраваньня Пушчай на абмеркаваньне грамадзкасьці Пакуль праект пляну кіраваньня Пушчай на абмеркаваньне грамадзкасьці не выстаўлялі.не выстаўлялі. Была надрукавана толькі прэамбула. А што такое прэамбула — уступ на паўтары тысячы знакаў пра мэты і намеры — добрыя прыгожыя словы. І вось гэта давайце будзем абмяркоўваць”…

На думку Георгія Казулькі, перашкаджае шырокаму разгляду пытаньня разуменьне, як гэта мусіць быць:

“Абяцаюць, што ў рэшце рэшт варыянт распрацаванага пляну будзе прадстаўлены грамадзкасьці — на сайце Пушчы і на маім сайце. Але адразу папярэджваюць, што часу на абмеркаваньне будзе вельмі мала — тыдзень толькі. Так што можна было б казаць, што не выконваюцца нейкія правілы грамадзкіх абмеркаваньняў, але дакладнага парадку нават няма. Няма парадку дзеяньняў, ніхто дакладна ня ведае, як гэта павінна рабіцца. Няма права грамадзкіх абмеркаваньняў. Ёсьць Орхуская канвэнцыя, там напісана — абмеркаваць, але не прапісаныя тэхнічныя асаблівасьці гэткага абмеркаваньня, якім чынам гэта мусіць выглядаць. Варта, мусіць, зноў пісаць у Раду Эўропы, каб яны адтуль настаялі на тым, каб працэдура абмеркаваньня з грамадзкасьцю была пэўнай”…

На думку Георгія Казулькі, прымаўка “рыба гніе з галавы” красамоўна ілюструе тое, што адбываецца ў Белавескай Пушчы:

“Галоўнай праблемай пушчы на сёньня, як ні дзіўна гэта гучыць, ёсьць кіраўнік нацыянальнага парку. Цяпер, калі зьмяніўся кіраўнік Упраўленьня справамі прэзыдэнта, пачала мяняцца сытуацыя ў лепшы бок. Нават лісты, якімі яны адказваюць на мае запыты, зьмяніліся — яны іншага сэнсу, іншага кірунку. А на месцы нічога вырашыць нельга, таму што адзін чалавек робіць тут усю гэтую кашу. Гэта той выпадак, калі нельга прыменшыць ролю пэрсоны ў гісторыі. Я перакананы, што калі б цяпер адбыліся ў Пушчы кадравыя зьмены, усё б наладзілася”…

На думку Іны Зенінай вельмі важны ўнёсак у працу над праектам кіраваньня пушчай маглі б зрабіць навукоўцы, эколягі. Бо для ўсіх павінна быць агульнай мэтай адпаведнасьць Пушчы дыплёму Рады Эўропы. Але ўзяць удзел у гэтым абмеркаваньні — не атрымліваецца:

“Асабіста накіравала ліст дырэктару Белавескай пушчы з просьбай запрасіць на сустрэчу экспэртаў, калі яна адбудзецца. Адказу не атрымала і, мяркую, магчыма і не атрымаю. Аналягічны ліст накіравала ў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта — адказу таксама няма. Так што цяжка ў гэтым сэнсе”…

Лёс найстаражытнейшага лесу Эўропы неабыякавы для шматлікіх эўрапэйскіх арганізацыяў. Зусім нядаўна ў Беларусь прыяжджалі прадстаўнікі ЮНЭСКА, — расказвае намесьніца міністра аховы навакольнага асяродзьдзя Галіна Ваўчуга:

“Экспэрты зьбіраліся, разглядалі пытаньне аб уключэньні Белавескай пушчы ў сьпіс ЮНЭСКО”…

Радыё Свабода

 2008-11-11 16:16:24 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1603
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі