Камунальнікі не бачаць розніцы паміж алкаголікамі і пенсіянерамі

Сёлета ў сталіцы толькі за першае паўгоддзе са сваіх кватэр былі выселеныя 12 "злосных неплацельшчыкаў" за камунальныя паслугі. Наўзамен яны атрымалі ад Мінгарвыканкама жыллё меншае і ніжэйшай якасці. Тым часам мінскія камунальнікі накіравалі у суды яшчэ амаль 6 тысяч пазоваў на прымусовае спагнанне аплаты.

Напярэдадні зімы запазычанасць па аплаце камунальных паслуг можа пагражаць мінчукам не толькі адключэннем ацяплення і святла, але і небяспекай ўвогуле страціць жыллё. Жыллёвы кодэкс РБ прадугледжвае такую меру пакарання ў выпадку, калі запазычанасць доўжыцца больш як паўгода, а ў гаспадароў няма грунтоўных апраўданняў. Пра гэта Еўрарадыё расказаў генеральны дырэктар гарадскога аб'яднання "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Віктар Вараб'ёў.

Віктар Вараб'ёў: "У нас адлічваецца запазычанасць не ад сумы, а па перыяду. Пасля паўгода не рэагавання на нашы прадпісанні, можа на неплацельшчыка распачацца судовы пераслед. І судовая практыка ўжо рэальна існуе. Як станоўчая, так і адмоўная. У нас жа дамова ёсць на тэхнічнае абслугоўванне і ўдзел уласніка альбо наймальніка ў расходах на утрыманне жыллёвага фонду. У дадзеным выпадку другі бок свае абавязальніцтвы па дамове не выконвае. Таму…"Праўда, суцешыў, што проста на вуліцу такіх высяленцаў не выкідаюць.

Віктар Вараб'ёў: "Высяляем з прадстаўленнем жылля ніжэйшай якасці і менш абсталяваным камунальнымі паслугамі. Але на вуліцу, канечне, нікога не высяляем".

Гэта тычыцца тых, хто жыве ў дзяржаўнай кватэры. У каго яна прыватызаваная, то такія кватэры ЖКГ прадае, набывае былым гаспадарым новыя, "ніжэйшай якасці", забірае запазычанасць, а рэшту, калі яна застаецца, перадае высяленцам.

Паводле звестак Мінгарвыканкама, пратэрмінованая запазычанасць насельніцтва за камунальныя паслугі зараз складае амаль 6 мільярдаў рублёў. Своечасова не аплачваюць паслугі ЖКГ больш як 38 тысяч сем'яў і адзінокіх людзей. Гэта - 6 адсоткаў ад агульнай колькасці наймальнікаў кватэр. Розніцы паміж неплацельшчыкам-алкаголікам і неплацельшчыкам - адзінокім, маламаёмасным пенсіянерам камунальнікі не робяць. Калі ёсць падстава - высяляць любога. Адзінае - пенсіянерам могуць пайсці насустрач і паспрабаваць дапамагчы выйсці з крызіснага становішча.

Віктар Вараб'ёў: "Грошы, як кажуць, не пахнуць. Хто запазычыўся, той і павінен аплаціць. Якія могуць быць моманты - калі пенсіянер у цяжкім становішчы, праверка гэта пацвердзіла, і ён трапляе ў катэгорыю маламаёмасных, альбо ён адзінокі, то могуць разглядацца камісіямі нашых адміністрацый варыянты магчымай дапамогі яму з пагашэннем. Ёсць у нас асобнае рашэнне ўраду аб спісанні пені ў выпадку пагашэння асноўнага доўга. Тады яна ўвогуле не выплочваецца. Меры прымаюцца, але праблема ёсць".

tariq, www.fotka.by

Сёння ў Мінску ўжо больш як 10 тысяч кватэр неплацельшчыкаў адключаныя ад электрычнасці, вады і каналізацыі. Гэта прыкмета таго, што хутка магчымы суд і перасяленне ў жыллё "ніжэйшай якасці" - без гарачай вады, каналізацыі і з печкай замест батарэі цэнтральнага ацяплення. Тым, каму ніякія пагрозы высялення ўсё адно не дапамогуць аплаціць запазычанасць камунальнікам, а працы няма, выйсце прапануе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны - пераехаць жыць і працаваць на вёску. Нават дапамогу па пераездзе, кажа кіраўнік прэс-службы міністэрства Галіна Трафіменка, аказваюць і грошы на першы час выдаюць.

Галіна Трафіменка: "У кожным цэнтры занятасці ёсць гэтая інфармацыя - вакансіі, якія мы абнаўляем штомесяц, указанне, якое жыллё прадстаўляецца, які аклад, дзе ў рэспубліцы спецыялісты патрабуюцца і якога профілю. Яны звяртаюцца, едуць за кошт службы занятасці туды глядзець гаспадарку, і калі іх задавальняе жыллё, заробак, тады яны атрымліваюць з цэнтра занятасці грошы, і пераязджаюць, і працуюць там. Калі, пасля пэўнага часу працу, заўваг на іх не будзе і яны прыйшліся да двара, ім гэты дом дазваляюць прыватызаваць".

На тое, каб абжыцца на новым месцы, беспрацоўны атрымлівае пяць бюджэтаў пражытачнага мінімуму - 224 700 рублёў. Паводле слоў Галіны Трафіменкі, цяпер адміністрацыі сталічных раёнаў працуюць персанальна з кожным прэтэндэнтам у бяздомныя. Праўда, ёсць два патрабаванні - перасяленцы павінныя быць не старэйшыя за 45 гадоў і не бамжы па прызначэнню. Такіх нават на вёску не бяруць.

Галіна Трафіменка: "Калі яны бамжуюць тут у Мінску, то іх з Мінска колам не выганіш! Таму што тут у іх ёсць крыніца харчавання і месца для начоўкі".

Паводле звестках Мінгарвыканкама, у мінулым годзе са сталіцы быў пераселены толькі адзін чалавек, сёлета - ужо восем. Мяркуецца, што ў 2009 годзе сталіцу на вёску памяняюць 30 сем'яў і 20 халастых ды адзінокіх. У гэтых людзей ёсць магчымасць атрымаць працу, разлічыцца з ЖКГ, і не толькі захаваць за сабой прыватызаваную сталічную кватэру, але і набыць ва ўласнасць дом на вёсцы. Астатніх, каго нават у сельскую гаспадарку не возьмуць, у перспектыве чакае толькі барак без гарачай вады і з маленькай хаткай на вуліцы.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

 2008-11-05 04:26:59 Версия для печати

Папярэднія навіны

- Тозик предложил Китаю поучаствовать в реализации проекта "Минск-Сити"
- Бизнес-союзы Калинина и Карягина должны перенести Червенский рынок до 1 июня
- В Минске разработают единую концепцию застройки пр. Победителей
- Ладутько рассказал об автовокзале "Московский", застройке Уручья и историческом центре Минска
- Города-спутники могут появиться вокруг областных центров Беларуси
- Замминистра архитектуры: "Понятие "микрорайон" должно уйти в прошлое"
- Парки Минска готовятся к открытию сезона аттракционов
Туут Аархіў нававiнаў Стужка навінаў у RSS | Архіў навінаў па месяцох


Апошняе ў праекце

1. Інстытут фізкультуры. 1976-2006
2. Прывакзальная плошча 1954-2006
3. Прывакзальная плошча. 1956-2006
4. Вуліца Камсамольская з боку вуліцы Кірава. 1950-я-2006
5. Вуліца Камсамольская, жылы дом на скрыжаваньні з вуліцай Карла Маркса. 1951-2006
6. Спуск да праспэкта з боку вуліцы Чырвонаармейскай. 1956-2006
7. Вуліца Карла Маркса, скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага. Пач. XX ст.-2006
8. Касьцёл Прысьв. Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіюма. 1917-2006
9. Плошча Свабоды. Будынак былога базыліянскага кляштара. Кан. XIX ст.-2006
10. Плошча Свабоды. Вуліца Кірылы і Мяфодзія. 1918-2006
11. Плошча Свабоды. Катэдральны праваслаўны сабор Сьв. Духа. Кан. XIX ст.-2006
12. Тэатар імя Янкі Купалы. 1931 - 2006
13. Расейскі драматычны тэатар. 1929 - 2006.
14. Вуліца Карла Маркса. Музэй гісторыі і культуры Беларусі. 1938 - 2006
15. Скрыжаваньне вуліцаў Карла Маркса і Леніна. 1939 - 2006.
16. Праспэкт Незалежнасьці і ўваход у Цэнтральны сквэр. 1938 - 2006.


Тату на запястье для мужчин эскизы татуировки для мужчины на запястье и модные эскизы.

Меню



Пошук


 


Фотазамалёўкі


· Іншы Менск

polack.by – Сайт о городе Полоцке.


Апытаньне


На якой мове павінны гучаць абвесткі на менскім чыгуначным вакзале, ці дублявацца на некалькіх?

На беларускай
На расейскай
На беларускай і расейскай
На беларускай і польскай
На беларускай і ангельскай
На беларускай, расейскай і ангельскай
На беларускай, расейскай і польскай
На беларускай, польскай і ангельскай
На расейскай і ангельскай



Вынікі

Адказаў 1602
Іншыя апытаньні


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Апошнія артыкулы


- Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
- Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
- Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
- Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
- Алесь Асіпенка "Поступ веку"
- Ніл Гілевіч "Мой горад"
- Аляксандр Міронаў "За пераездам"
- Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
- Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
- Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
- Рыгор Няхай "Мінскія замалёўкі"
- Уладзімір Карпаў "Мінскія сустрэчы"
- Яфім Садоўскі "Андруша"
- Мікалай Аляксееў "Абарона Мінска"
- Кузьма Чорны "Мінск"
- Раман Сабаленка "Першы пробны"
- Янка Скрыган "Падзяка"
- Станіслаў Шушкевіч "Родны горад"
- Яўген Рамановіч "Беларуская хатка"
- Цімафей Саладкоў "Векапомны семнаццаты"
- Антон Бялевіч "Камароўка"
- Уладзімір Караткевіч, Адам Мальдзіс "Горад паўстае. 1863-1864"
- Кастусь Кірэенка "Вуліца Янкі Купалы"
- Аляксей Русецкі "Аб Мінску"
- Алесь Бачыла "Самы лепшы горад"
- Еўдакія Лось "Мінчанка"
- Алесь Звонак "Ленінскі праспект"
- Міхась Калачынскі "На мінскіх вуліцах"
- Мікола Хведаровіч "Красуй, наш Мінск"
- Максім Лужанін "У роднай сталіцы"
- Максім Танк "Табе складаю гэты гімн"
- Аляксей Зарыцкі "Лебедзі"
- Анатоль Вялюгін "Палац піянераў"
- Васіль Вітка "Няміга"
- Пятро Глебка "Дзень вайны"
- Аркадзь Куляшоў "Вуліца Маскоўская"
- Анатоль Астрэйка "Плошча Свабоды"
- Піліп Пестрак "Кірмаш" Урывак з паэмы
- Янка Купала "Водклік з 29 кастрычніка 1905 г. у Мінску"
- Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
- Рыгор Барадулін "Мянеск"
- Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
- Павал Севярынец. "Нацыянальная ідэя". Вытрамкі.
- Прывілей Менску на Магдэбургскае права 1499 года
- Вуліца Валадарскага, 13. Дом фон Гельперсен.
- Вуліца Ракаўская, 14. Дом Рубінштэйна.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 15. Дом Бакштанскага.
- Вуліца Ракаўская, 17, дом Чэрчыса.
- Вуліца Герцэна, 4. Дом Вігдорчыкаў
- Вуліца Валадарскага, 4. Дом Старобінскай.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 13. Дом Варгафціка
- Вуліца Камсамольская, 7
- Вуліца Рэвалюцыйная, 24. Дом Залкінда.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 11. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 22. Дом Фішэра.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 28. Дом Ельскіх.
- Рашэньне Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў ад 5 верасьня 1991 г. №167 "Аб гербе г.Мiнска i аб вяртаннi гораду яго гiстарычнай назвы Менск"
- Галіна Булыка "Стары Менск"
- Брылевічы
- Вуліца Савецкая, 17
- III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- I Дом Саветаў, вуліца Савецкая, 19
- Адкрыты ліст гісторыкаў аб неабхонасьці спыненьня гвалтоўнага разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска
- М Валодзін "Койдановская", верш
- М.Валодзін "Музыкальный переулок", верш
- М. Валодзін "Соборная площадь", верш
- Ракаўская вуліца, 24.
- Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
- Аб зацьверджаньні сьпіса будынкаў і збудаваньняў, якія зьяўляюцца аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтра Менска
- Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
- Антон Адамовіч "Менску (на ўгодкі вялікае пажогі)"
- Ведамасныя жылыя дамы ў цэнтры Менска
- Рэвалюцыйная вуліца
- Ленінградская вуліца


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі