МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Мікола Аўрамчык "Домік I з'езда РСДРП"
А некалі Без пазнавальных знакаў, У новы свет пракладваючы шлях, Як карабель, Ён выкінуў тут якар. У ім збіраліся для светлых мэт Барацьбіты супроць людскога гора. Вядомым ён зрабіў на цэлы свет Калісьці непрыкметны тэты горад. Але ў няроўнай, цяжкай барацьбе Са штормам і няведамым буранам Тады б загінуў тэты карабель, Калі б не трапіў ён да капітанаў, Якія потым адшукаць змаглі Шлях карацейшы між падводных скалаў I карабель наперад павялі, Змагаючыся з грознаю навалай. Хоць тут не суднаходная рака, Ягоны вобраз з месцаў навакольных Прычальваў да партоў мацерыка, То ў Лондане з'яўляўся, то ў Стакгольме. У ноч трывожную яшчэ не раз Здавацца будзе ворагам за морам, Што падплывае ён да іхніх баз, Як грозны крэйсер з назваю «Аўрора». Любуюся я ў горадзе сваім, Як з новых вуліц і завулкаў многіх Па Ленінскім праспекце ўслед за ім Плывуць дамы да плошчы Перамогі. I адчуваю, Як на караблі, У гэтым доме з просценькім карнізам, Што курс КПСС — Для ўсёй зямлі Надзейны самы Компас камунізма. Лучшие специалисты по протезированию зубов в Краснодаре. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |