МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Пімен Панчанка "Слова пра Мінск"
Я помню вас, паселішчы сляпыя. У памяці маёй сірэны выюць, Як вылі ў тыя цёмныя гады. Нічым нас не застрашыць, не здзівіць: Здаецца, з намі ўсё ужо бывала. I грозны гул ваеннага абвала У сне нас хоча часам раздавіць. Ты стаў ізноў відушчым, горад мой! I нам не сорам Мінскам пахваліцца. Ды хочацца часамі нахіліцца Над скруткам старажытнасці сівой. А з даўніны нічога не чуваць — Вайна спаліла помнікі і кнігі, I берагоў няма на берагах Нямігі, I Мінск стары ўжо нельга і пазнаць. Хацеў я, каб і Мінск Градчаны меў, I бронзу палкаводцаў ганарыстых, I нейкім замкам спакушаў турыстаў... Ды ён другою славай прагрымеў. Дык што, падлічым, дасталося нам? Імя сталіцы, нараджэння дата, Падполля слава з кроўю напалам Ды каракумы попелу ў дадатак. Ты — горад мой і быццам бы не мой: Усё ў табе нязвычнае і новае, I рокат завадскі тваёю стаў асноваю, I пахнеш ты жалезам і сасной. Ад плошчаў да лісточка на вярбе Мы зноў цябе стварылі, родны горад, I рукатворным цёмна-сінім морам Забавілі мы чаек да сябе. Мы дзецям горад свой перададзім, Свой дом, свой дождж І месца на заводзе... А хочацца звязаць усе стагоддзі У сноп адзін. Бо Мінск у нас адзін. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |