МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Ракаўская вуліца, 24.
Згодна з перапісам 1897 года ў Менску жыло 90912 чалавек, з якіх 47562 чалавекі, большасьць, былі габрэі. У прадстаўнікоу гэтай нацыянальнасьці былі свая бібліятэка, каля 10 устаноў адукацыі, бальніца, багадэльня, сталовая. У савецкі час сынагога была зачынена, у ёй пачаў працу кінатэатар. Падчас Другой Сусьветнай вайны побач з будынкам месьцілася менскае гета, але і падчас нямецкай акупацыі кінатэатар працягваў працаваць. Тут дэманстраваліся нямецкія мастацкія фільмы. Кінатэатар у будынку 24 па вуліцы Ракаўскай працаваў да пачатку 1960-ых гадоў. Потым быў праведзены рамонт і ў ім пачаў працу Дом піянэраў. У пачатку 1980-ых у будынку пачала працаваць спэцыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзэрву па шахматах і шашках, якая працуе тут і зараз. ![]() Фасад будынка з вуліцы Ракаўскай ![]() Будынак з боку вуліцы Вызваленьня |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |