Дарэвалюцыйны адрас - вуліца Сэрпухаўская, 17. Тады тут працавала прыватная зубаўрачэбная школа доктара Л. Н. Шапіры і дантыста А. Л. Дэміхоўскага. Заснавана ў 1907 годзе і была тады адзінай на Беларусі і ў Летуве. Праз год адкрылася другая школа зубных урачоў Кудзіновіч і Каплана. У 1909 годзе дзьве ўстановы аб'ядналіся, колькасьць вучняў дасягнула 130. Пры школе існавала зубаўрачэбная лячэбніца, дзе дапамога аказвалася бясплатна. Напярэдадні першай сусьветнай вайны зубаўрачэбная школа перадала свае памяшканьні прагімназіі Казарноўскай, сама ж пераехала ў дом яўрэйскага рамеснага вучылішча. Колішні школьны будынак цяпер выкарыстоўваецца пад жыльлё. http://kofemolkin.ru/DKW1.html