МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Вуліца Рэвалюцыйная, 4 і 6.
Як піша "Наша Ніва", у 1970-я ў будынках зьявіліся мастакоўскія майстэрні. Тут працавалі графік Халамаў, манумэнталіст Скіцёў і браты Кашкурэвічы. «Няма ў Менску больш знакавага месца, чым гэтае! Столькі тут адбылося! Столькі розных ініцыятываў пачалося! Мастацкіх, філязофскіх, навуковых, літаратурных...» – згадвае Тодар Кашкурэвіч. Тут у 1988 г. быў зладжаны першы ў гісторыі беларускага мастацтва сапраўдны пэрформанс Ігара Кашкурэвіча й Людмілы Русавай. Ён прысьвячаўся 110-годзьдзю народзінаў Казімера Малевіча: …з труны паўстае Русава ды выкрочвае белаю папяроваю сьцяжынкаю, пакідаючы чорныя сьляды. ![]() ![]() Так выглядалі будынкі ў траўні 2006 года. Аўтар: ![]() ![]() Дваровы фасад дома па вуліцы Рэвалюцыйнай, 4. Лета 2006. Аўтар: ![]() Як нам стала вядома ад старшыні будоўлі, будынак будзе адбудаваны ў "першапачатковым знешнім выглядзе". Падчас рэканструкцыі высьветлілася, што захаваўся толькі адзін кахляны комін ХІХ ст, што захаваўся з часоў вайны, будзе захаваны ў існуючым выглядзе. Ад старасьветскага печнога ацяпленьня з часоў апошняй вайны нічога не засталося, акрамя дымаходаў. Унутраныя скляпеністыя столі гістарычнай цікавасьці не прадстаўлялі, так як, па яго словах, палова будынка была зноўку адбудаваная пасьля вайны, так як падчас яе будынак быў значна пашкоджаны... Пра гэта сьведчаць знойдзеныя падчас разбору мэталічныя канструкцыі, што ўжываліся ў пасьляваенны час... Ці праўда гэта, ці не, але трэба адзначыць, што яшчэ аднім старым будынкам ў Менску стала меней... Пад выглядам эгідай рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Менска састарэлую гістарычную забудову замяняюць сучаснай гістарычнай забудовай. Ці будзе праведзена хоць адна рэстаўрацыя? Пакуль мы бачым толькі "рэканструкцыі"... ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Самая актуальная информация сколько сохнет масляная краска на нашем сайте. , Скачать с ютуб видео Фейерверк РК7161 Джокер www.ooors.ru. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |