Дарэвалюцыйны даходны дом Залкінда, кватэры ў якім здаваліся ў наём. Першапачатковы адрас - вуліца Койданаўская, 22. 21 чэрвеня 1910 года ў гэтым будынку пачала працу Аляксееўская прыватная васьмікласная з правамі ўрадавай жаночая гісназія Е.Д. Рэйман, якая зутка стала адной з самых прэстыжных навучальных установаў Менска, аплату адукацыі ў якой маглі пазволіць сабе толькі самыя забясьпечаныя менскія сем'і. У 1913 годзе, калі гімназія пераезала ў будынак на рагу вуліцы Міхайлаўскай і Міхайлаўскага завулка (зараз - вуліца Кірава, 5), ў ён налічвалася 510 вучаніц. Тады гадавая плата вагалася ад 100 да 150 рублёў.
У старым жа будынку пачало працаваць вышэйшае пачатковае вучылішча. Пасьля рэвалюцыі будынак выкарыстоўваўся як інтэрнат.
Будынак прыватнай гімназіі Рэйман, вуліца Рэвалюцыйная, 26.
Зараз у будынку месьціцца Інфармацыйна-турыстычны цэнтар "Мінск".