МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі
Далёка ня ўсе сёньня ведаюць, што падчас нямецкай акупацыі былі зьмененыя назвы шэрагу менскіх вуліцаў, а калі і ведаюць - ня ведаюць тых назваў. У гэтым артыкуле мы паспрабуем аб гэтым распавесьці... Менск быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 28 чэрвеня 1941 г. Ужо ў ліпені 1941 года палявая камэндатура Менскага раёна накіравала бургамістрам інструкцыю, паводле якой "назвы вуліцаў і плошчаў неабходна было зьмяніць на непалітычны. Сьпіс зьмененых назваў вуліцаў патрэбна спачатку аддаць на зацьверджаньне палявому і мясцоваму камэндантам". Пад "палітычнымі назвамі разумеліся тыя вуліцы, якім у 1920 - 1930-я гады былі нададзеныя імёны савецкіх дзеячоў, расейскіх піьсменьнікаў і паэтаў ці названыя ў гонар савецкіх арганізацыяў і сьвятаў. Ужо ў верасьні на старонках беларускіх газэтаў зьявіліся новыя назвы вуліцаў, а даваенныя сталі пазначацца як "былыя". Так, у першым нумары "Менскай газэты" (менавіта таакое напісаньне), якая выйшла 21 верасьня 1941 г., адрас рэдакцыя быў "вул. б. К.Маркса", а ў другім - "вул. Адраджэньня". 1 кастрычніка 1941 г. бургамістру Менскага раёна было дасланае ўказаньне, паводле якога назвы вуліцаў павінны быць пададзеныя на дзьвюх мовах: нямецкай і беларускай. Назвы вуліцаў, якія адносяцца да бальшавіцкага часу, павінны быць зьмененыя. Ад назваў вуліцаў зь імёнамі расейскіх паэтаў, палітычных дзеячоў, музыкаў неабходна ўхіляцца і пажадана іх зьмяніць. Новым вуліцах трэба надаваць агульныя нейтральныя назвы, імёны бедарускіх дзеячоў, нямецкіх паэтаў, палкаводцаў ды музыкаў. 4 лістапада 1941 года зьявіўся загад пад нумарам 12 Менскай палявай камэндатуры аб перайменаваньні вуліцаў Менска, які быў падпісаны палявым камэндантам обэрлейтэнантам Шлегельхофэрам. Былі перайменаваны 126 вуліцаў. У 1942 годзе выйшаў нямецкі план Менска, на якім было пазначана ўжо 135 перайменаваньняў. Зь ліку перайменаваных 39 вуліцаў мелі патранімічнае паходжаньне - названыя ў гонар гістарычных асобаў. Імёнамі з гісторыі Беларусі і дзеячоў беларускага нацыянальгага руху былі названыя 23 вуліцы горада. Ніжэй прыводзім частковы іх сьпіс.
Таксама адна вуліца была названа ў гонар першай беларускай газэты:
У гонар нямецкіх навукоўцаў, паэтаў, інжынэраў-вынаходнікаў, палкаводцаў былі названыя 13 менскіх вуліцаў і завулкаў. Частка зь іх:
Ад назваў іншых гарадоў, краінаў і народаў паходзілі 29 назваў менскіх вуліцаў, у тым ліку 16 "нямецкага" паходжаньня. Некаторыя зь іх:
Пяць вуліцаў атрымалі назвы беларускіх гарадоў:
Некалькі вуліцаў атрымалі назвы гарадоў, у напрамку якіх вялі:
27 перайменаваных вуліцаў і плошчаў атрымалі найменьні ад асаблівасьці мясцовасьці ці ляндшафту і былі своеасаблівымі "арыянцірамі" ў горадзе.
Некаторыя вуліцы атрымалі назвы ад аб'ектаў, што знаходзіліся на іх, напрыклад:
Зразумела, не абыйшлося і бяз вуліцаў з прагандсцка-ідэалагічнымі назвамі:
Перайменаваныя вуліцы пазначаліся на картах і планах Менска па-нямецку, астатнія - на расейскай і лацінскай мовах. Новыя назвы атрымалі ня толькі вуліцы з "бальшавіцкім зьместам", але і важныя транспартныя артэрыі. Відаць, так было прасьцей арыентавацца. Некаторыя зь іх:
Пройдзе тры з паловай гады, вуліцам вернуць былыя назвы, а назвы часоў нямецкай акупацыі так і ня будуць пазначаны ў ніводным папяровым даведніку... |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |