МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Галіна Булыка "Стары Менск"
Адаму Глобусу 1. Траецкае прадмесце Прыступкі. Кавярня маленькая. Утульны і мяккі вітраж. Прасценкі, засланыя ценямі. Над каваю дыму віраж. Да кубачка чорнае кавы Я цукру кавалак нясу, …Салодзіць смак часу гаркавы Адноўленай вечнасці сум. 2. Касцёл Двор без шуму, без твараў, без дрэў Двор, што вокнамі ў вокны глядзеў, Межы-гмахі да хмараў прасцёр І схаваў у шэрым змроку касцёл. Паўразбураны і паўжывы, Ён глядзеў у завулак крывы З-за каменнасці цьмянай дамоў. Я хадзіла тут столькі разоў. І не ведала, што за сцяной Век семнаццаты гранню жывой Заблішчыць. Хараства адкрыццё. Узыходзіць у неба касцёл. 3. Верхні Горад Паўзе па бруку цішыня І разбіваецца аб крокі. Кладзецца снег на плед шырокі, Каб крылы зноў вясной узняць. А з вуліц шум ледзь чутны йдзе, Такі нязвычны і далёкі, Па верхнім горадзе, Дзе вокны, Нібыта вочы тых людзей, Што тут жылі. Цябе сустрэне Цвік рэха, убіты ў цішыню, І водблеск даўняга агню, І век чужы паўзмрочным ценем. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |