Вуліца Савецкая, 17

Будынак па вуліцы Савецкай, 17 быў пабудаваны ў 1912 годзе па праекту Станіслава Сільвэстравіча Гайдукевіча, архітэктара, які толькі што скончыў Пецярбурскую акадэмію мастацтваў (1910). У будучыні маладога архітэктара чакаюць як добрыя старонкі (праз колькі год ён зойме пасаду галоўнага архітэктара Менска), так і жахлівы канец жыцьця (у 1937 ён будзе забіты бальшавікамі, праз 20 год рэабілітаваны), а пакуль менавіта гэты праект стане яго першым...

http://www.mensk.by/uploads/1166309943_1166309378.jpg


Будынак быў пабудаваны побач з Чырвоным касьцёлам, пабудова якога скончылася ў 1910 годзе. Дом у стылі менскай сецэсіі вылучаецца ляпнымі вільеткамі, гірляндамі, балконамі з мэталічнай агароджай. У цэнтры галоўнага фасада знаходзіцца парадны ўваход і мансарда з шырокім балконам. Ляпнымі ўпрыгожваньнямі аздоблены як тарцавы фасад, з боку касьцёла, так і галоўны. Над галоўным уваходам - высокі аконны праём, які асьвятляе лесьвіцу.

Гэты будынак, які зараз займае КУП "УКБ Мінгарвыканкама", вядомы тым, што ў аптэцы, якая была разьмешчана на першым паверсе, знаходзілася явачная кватэра менскіх падпольшчыкаў. У розныя гады ў гэтым будынку жылі дзяржаўны дзеяч БССР Адам Славінскі і беларускі акадэмік, геадэзіст Васілій Папоў, аб чым гавораць мэмарыяльныя дошкі.

http://www.mensk.by/uploads/1166310028_1166309901.jpg

http://www.mensk.by/uploads/1166310028_1166309647.jpg

http://www.mensk.by/uploads/1166310028_1166309428.jpg
Надпіс: год пабудовы будынка.

Мэмарыяльныя дошкі:

http://www.mensk.by/uploads/1166310028_1166309542.jpg

http://www.mensk.by/uploads/1166310028_1166309495.jpg

http://www.mensk.by/uploads/1166310028_1166309947.jpg


Будынак зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю трэцьцяй катэгорыі.

https://www.vozduhoduvkin.ru купить Китайские вакуумные насосы.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі