МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
Напярэдадні Другой Сусьветнай вайны у Менску было тры Дома Саветаў. Так у тыя часы называлі дамы, куды сялілі савецкіх служачых і працоўных. У новым будынку трэцьцяга Дома Саветаў, дзе былі пераважна трох- і чатырохпакаёвыя кватэры, пасяліліся сем'і чырвоных камандзіраў. Зразумела, жыхары новага дома лічылі сябе шчасліўцамі. Але потым В Воінаў, вядомы беларускі архітэктар ня раз крытыкаваў дрэнную планіроўку ўнутраных памяшканьняў. "Самы вялікі па плошчы пакой, - пісаў ён, - аднесены ўглыб кватэры, і каб прайсьці ў яго, трэба прайсьці праз меншае па памерах жылое памяшканьне. Разам с тым тут цікава вырашаны фасады, ў якіх простымі сродкамі з прымяненьнем рознай па колеру і фактуры тынкоўцы і вертыкальных невялікага выступу пілястраў дасягнута высокая архітэктурна-мастацкая выразнасьць". Але спакойнае жыцьцё III Дома Саветаў было перарвана вайной. 24 ліпеня 1941 года - у дзень масіраваных атак Менск з паветра - у скляпеньнях дома, якія былі прыстасаваныя для бомбасховішча, схаваліся людзі. У асноўным гэта былі жанчыны і дзеці. "Бомба, якая ўзарвалася побач у адзін момант выклікала пажар, - успамінаў пазьней старшыня Савета Народных Камісараў БССР Іван Крупеня. - Усе пад'езды і падыходы былі ахопленыя полымем. Там загінула больш за 100 безабаронных людзей". Пасьля вайны будынак быў адноўлены, і зараз мае адрас "вуліца Максіма Багдановіча, 23". Яго першы этаж, як і шмат год таму, займае прадуктовы магазін, зараз "Траецкі", а пра той жахлівы дзень нічога сёньня не нагадвае... |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |