Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"


У ліку новых відаў бытавога абслугоўвання — пральнае самаабслугоўванне, дастаўка мэблі на дом, прапітка плашчоў водаадштурхоўваючым саставам, уборка кватэр, пракат рэчаў хатняга ўжытку.
У горадзе працуе 11 спецыялізаваных фабрык, 438 атэлье, майстэрняў і прыёмных пунктаў. Толькі за перыяд з 1959 па 1966 год адкрыта 182 новыя майстэрні і атэлье. Аб'ём бытавых паслуг за гэты час вырас у два разы.
У гэтым пяцігоддзі будзе працягвацца інтэнсіўная работа па развіццю сеткі прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання. Задача заключаецца ў тым, каб у кожным раёне горада было ў дастатковай колькасці майстэрняў і прыёмных пунктаў па пашыву і рамонту адзення, абутку, хімчыстцы і афарбоўцы, па рамонту бытавой тэхнікі, а таксама цырульняў, фатаграфій, лазняў і пральняў.
У бліжэйшыя гады пачнецца будаўніцтва Дома быту. У пяціпавярховым будынку з бетону і шкла размесцяцца салоны і майстэрні па розных відах бытавога абслугоўвання. Прадугледжваецца таксама будаўніцтва вытворчых будынкаў завода «Металабытрамонт», фабрыкі па індывідуальнаму пашыву і рамонту абутку, чатыры камбінаты па тэрміновай хімчыстцы, новыя пральні, лазні і многія прадпрыемствы, закліканыя ўзняць службу быту на ўзровень патрабаванняў, якія паставіў XXIII з'езд КПСС.
Не менш важным участкам бытавога абслугоўвання з'яўляецца гандаль і грамадскае харчаванне. Рост вытворчасці тавараў шырокага ўжытку і сельскагаспадарчых прадуктаў, павышэнне заработнай платы рабочых і служачых вызначылі рост рознічнага таваразвароту дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю за апошнія пяць гадоў на 72 працэнты, а ў параўнанні з 1940 годам таваразварот у разліку на душу насельніцтва павялічыўся больш чым у тры разы.
У першыя пасляваенныя гады найбольш хуткімі тэмпамі развівалася сетка дробнага рознічнага гандлю і грамадскага харчавання. Больш буйныя, аснашчаныя сучасным абсталяваннем прадпрыемствы гандлю пабудаваны ў апошнюю сямігодку. За гэтыя гады пабудаваны Цэнтральны універмаг «Мінск», трактаразаводскі універмаг, Дом абутку, прадуктовы магазін «Сталічны». Многа новых, добра абсталяваных магазінаў з'явілася ў мікрараёнах Арлоўскім, Зялёны Луг, па вуліцах К. Лібкнехта, Харкаўскай, Апанскага, у жьілых пасёлках трактарнага і аўтамабільнага заводаў.
У сучасны момант у горадзе працуе 1815 магазінаў. У мэтах лепшага абслугоўвання насельніцтва, павышэння культуры гандлю зроблена спецыялізацыя прамтаварных магазінаў. Створаны спецыялізаваныя магазіны тканін, адзення, абутку, дзіцячага адзення, мэблі, гаспадарчых тавараў і інш.
Работнікі гандлю сталі праяўляць больш клопатаў абпашырэнні асартыменту і паляпшэнні якасці тавараў. Арганізуюцца канферэнцыі пакупнікоў, выстаўкі-продажы тавараў, дастаўка на дом, продаж у крэдыт, прыём папярэдніх заказаў, продаж толькі расфасаваных тавараў і многае іншае, што паляпшае абслугоўванке насельніцтва горада.
Пяцігадовым планам намечана адкрыць 133 новыя, аснашчаныя па апошняму слову тэхнікі магазіны.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі