Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"


Яшчэ адзін Герой Сацыялістычнай Працы — слесар-лякальшчык трактарнага завода Яўгеній Іванавіч Клімчанка. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, на прадпрыемстве з 1949 года. Планавыя заданні выконвае на 200—230 працэнтаў. Сямігадовы план выканаў за тры гады. Актыўны
рацыяналізатар і вынаходца, па яго ініцыятыве ў інструментальнай вытворчасці ўкаранён метад профільнага шліфавання. Гэта прапанова дазволіла павысіць прадукцыйнасць працы на 50 працэнтаў. За сямігоддзе Клімчанка ўкараніў 13 рацыяналізатарскіх прапаноў, якія даюць 65 тысяч рублёў гадавога прыбытку. Вялікую работу праводзіць па навучанню моладзі складанай прафесіі лякальшчыка.
Слесар станкабудаўнічага завода імя Кастрычніцкай рэвалюцыі Мікалай Аляксандравіч Каменскіх працуе ў прамысловасці ўжо 40 год. У гады вайны працаваў на адным з абаронных заводаў Урала. За актыўны ўдзел у выпуску навейшага віду ўзбраення, якое адыграла важную ролю ў перамозе над фашысцкімі захопнікамі, узнагароджаны ордэнам Леніна. На заводзе імя Кэстрычніцкай рэвалюцыі з 1948 года. Спецыяліст высокага класа, самастойна вырашае складаныя тэхналагічныя пытанні вырабу прыстасаванняў, штампаў і вымяральнага інструмента. Сістэматычна перавыконвае нормы выпрацоўкі, за сямігодку выканаў 9 гадавых норм. Прадукцыя, вырабленая Мікалаем Аляксандравічам, заўсёды выдатнай якасці. Свае высокае майстэрства і багаты працоўны вопыт перадае маладым рабочым. Падрыхтаваў больш за 60 слесараў-лякальшчыкаў, якія працуюць на многіх прадпрыемствах горада.

Выключна вялікія змены адбыліся за пасляваенныя гады ў бытавым, камунальным і гандлёвым абслугоўванні насельніцтва. 3 асобных відаў бытавых паслуг яны ператварыліся ў самастойную сферу грамадскай працы, выраслі ў асобныя галіны народнай гаспадаркі. Асноўным кірункам бытавога абслугоўвання ў сучасны момант з'яўляюцца буйныя спецыялізаваныя фабрыкі з шырокай сеткай прыёмных пунктаў і майстэрняў тэрміновага рамонту. Напрыклад, спецыялізаваная фабрыка па ремонту і індывідуальнаму пашыву абутку мае 8 канвеерных цэхаў па дробнаму рамонту і 4 канвеерныя цэхі па сярэдняму рамонту абутку, 163 прыёмныя пункты. Палепшылася якасць, скараціліся тэрміны рамонту. Індывідуальны пашыў абутку пераведзены на паточны метад.
За апошні час у хатні абыход усё больш уваходзіць бытавая тэхніка: электрахаладзільнікі, пральныя машыны, пыласосы, палацёры і многія іншыя прыборы і механізмы, якія аблягчаюць хатнюю працу. Работы па іх рамонту і наладцы выконвае спецыялізаваны завод «Металабытрамонт». Гэты ж завод мае спецыялізаваны цэх па складанаму рамонту гадзіннікаў.
У 1964 годзе ўведзена ў эксплуатацыю новая фабрыка па хімчыстцы і фарбаванню адзення, аснашчаная навейшым абсталяваннем.
Мэблевая фабрыка імя Дзімітрова спецыялізавана па рамонту і вырабу (па індывідуальных заказах) новай мэблі. Фабрыка асвоіла новую тэхналогію высакаякаснай паліроўкі, аддзелкі нітраэмалямі і фаняроўкі мэблі.
Усе трыкатажныя атэлье горада аб'яднаны ў швейнатрыкатажную фабрыку, а швейныя атэлье па індывідуальнаму пашыву і рамонту адзення — у швейнае вытворчае аб'яднанне «Прагрэс».
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі