МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
Народнагаспадарчы план гэтай пяцігодкі прадугледжвае будаўніцтва 2500 тысяч квадратных метраў жылой плошчы, 25 школ на 25 тысяч месц, дзвюх бальніц на 2 тысячы ложкаў, 6 паліклінік, 7 шырокафарматных кінатэатраў. Залатым фондам Мінска з'яўляюцца кадры прамысловасці, будаўніцтва, навукі, быту, транспарту, камунальнай гаспадаркі і іншых галін. Рабочы клас горада памножыў ратныя подзвігі мінчан працоўнымі подзвігамі. Карпусы прамысловых прадпрыемстваў, жылых дамоў, вышэйшых навучальных устаноў, бальніц, Палацаў культуры, сотні тысяч трактараў і аўтамабіляў, станкоў і матацыклаў, тэлевізараў і радыёпрыёмнікаў, мільёны метраў тканін, пар абутку, наручных гадзіннікаў — ва ўсім гэтым увасоблена самаадданая праца рабочых, служачых, інжынераў і тэхнікаў. У цяперашні час у горадзе працуе 418 тысяч рабочых і служачых, у тым ліку 87 тысяч спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй. Сярод спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй 52 працэнты жанчын. Сучасны рабочы — гэта адукаваны, тэхнічна падрыхтаваны чалавек. Для рабочых і служачых створаны шырокія магчымасці па павышэнню кваліфікацыі непасрэдна на вытворчасці, а таксама ў школах і на курсах. Толькі за сямігоддзе 140 тысяч рабочых набылі новыя прафесіі і спецыяльнасці, павысілі сваю кваліфікацыю праз курсавую сетку 252 тысячы чалавек. Высокі агульнаадукацыйны і тэхнічны ўзровень падрыхтоўкі кадраў станоўча адбіваецца на рацыяналізатарскай і вынаходніцкай рабоце, росце прадукцыйнасці працы. За гады сямігодкі рацыяналізатарамі і вынаходнікамі ўнесена 227 тысяч рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходніцтваў. За гэтыя гады прадукцыйнасць працы ў прамысловасці ўзрасла на 34 працэнты і ў будаўніцтве — на 54. Працоўныя подзвігі мінчан адзначаны высокімі ўрадавымі ўзнагародамі. За паспяховае выкананне заданняў па аднаўленню разбуранага ворагам горада, за выдатны ўдзел у развіцці прамысловасці і выкананні заданняў па капітальнаму будаўніцтву ў пасляваенныя гады ўзнагароджана каля 20 тысяч рабочых, інжынерна-тэхнічных работнікаў, служачых, партыйных, савецкіх, прафсаюзных і гаспадарчых работнікаў ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза. 25 лепшым з лепшых прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Сярод іх брыгадзір комплекснай брыгады будаўнічага трэста № 1 Аляксандр Мацвеевіч Громаў. Яго брыгада сямігадовы план па росту прадукцыйнасці працы выканала за 5 год. Сталявар аўтамабільнага завода Дзмітрый Іванавіч Барашкін у мінулым адважны партызан атрада «Прагрэс». У 1944 годзе па пуцёўцы штаба партызанскага руху прыйшоў на будаўніцтва аўтамабільнага завода. 3 1946 года працуе сталяварам. Выплавіў каля 40 тысяч тон сталі. Тройчы насельніцтва аўтазаводскага пасёлка выбірала яго сваім дэпутатам у Вярхоўны Савет БССР. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |