Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"


Да 1959 года ўдзельная вага работ, якія выконваліся спецыялізаванымі будаўнічымі арганізацыямі, у агульным аб'ёме падрадных работ складала да 30 працэнтаў.
У сучасны момант земляныя работы, эксплуатацыя ўсіх сродкаў механізацыі, мантаж буйнагабарытных жалезабетонных канструкцый і элементаў буйнапанельнага домабудаўніцтва, санітарна-тэхнічныя і электрамантажныя работы, будаўніцтва надворных камунікацый, тэрмаізаляцыйныя, аддзелачныя і іншыя спецыяльныя работы выконваюцца спецыялізаванымі будаўнічымі арганізацыямі.
Гордасцю мінчан з'яўляюцца будаўнічыя трэсты № 5 і 1, якія ў пачатку жніўня мінулага года адсвяткавалі 20-годдзе свайго існавання. На рахунку трэста № 5 —аўтамабільны, падшыпнікавы, мотавеласіпедны, маторны, аўтаматычных ліній, запасных частак і многія іншыя заводы, каля паўтара мільёна квадратных метраў жылой плошчы, многія карпусы Акадэміі навук, бальніцы, школы, дзіцячыя дашкольныя ўстановы.
Трэст дабіўся скарачэння тэрмінаў будаўніцтва многіх аб'ектаў. Напрыклад, маторны завод пабудаваны за 26 месяцаў пры норме 32, чыгуналіцейны цэх трактарнага завода — за 27 месяцаў пры норме 34. Трэст адным з першых у краіне пабудаваў з максімальнай зборнасцю нясучых і загараджальных канструкцый тры карпусы сталеліцейнага цэха трактарнага завода, першым у Беларусі ўкараніў жалезабетонныя фермы пралётам 24 метры, плоскія дахі прамысловых будынкаў, якія ахалоджваюцца вадой, паклаў пачатак развіццю аб'ёмнага домабудавання і буйнапанельнага будаўніцтва дзіцячых дашкольных устаноў. За ўзорнае выкананне заданняў сямігадовага плана і поспехі, дасягнутыя ў прамысловым, жыллёвым і культурнабытавым будаўніцтве, трэст № 5 напярэдадні свайго дваццацігоддзя атрымаў вышэйшую ўзнагароду — ордэн Леніна.
Трэст № 1 створаны таксама ў цяжкім 1946 годзе. Яго задачай у той час было будаўніцтва прамысловага, жыллёвага і культурна-бытавога комплексу Мінскага трактарнага завода. I ён з гонарам з ёю справіўся. За мінулыя гады трэст пабудаваў 26,5 тысячы кватэр, на 50 тысяч меси, інтэрнатаў для студэнтаў і рабочых, дом радыё з тэлецэнтрам, вучэбныя карпусы шасці інстытутаў, будынкі Мастацкага і Гістарычнага музеяў, 44 сярэднія школы і
12 прамысловых прадпрыемстваў. Велізарная работа выканана па забеспячэнню горада цяплом, вадой і электраэнергіяй.
У сучасны момант на будоўлях горада працуюць сотні экскаватараў, бульдозераў, вежавых кранаў, аўтамабільных і пнеўмакалёсных кранаў і многа іншай будаўнічай тэхнікі. Але працэс росту механізацыі будаўніцтва заключаецца не толькі ў росце парка машын. Узрос каэфіцыент іх выкарыстання. Павялічылася колькасць комплексных экскаватарных брыгад, якія працуюць сумесна з аўтатранспартам, частка машыністаў вежавых кранаў уключана ў склад комплексных будаўнічых брыгад. Гэта дае добрыя вынікі.
Вядзенне жыллёвага будаўніцтва высокаіндустрыяльнымі метадамі, высокі ўзровень механізацыі працаёмкіх працэсаў дазваляюць стварыць паточнасць у будаўніцтве, планамерную здачу аб'ектаў у эксплуатацыю.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі