Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"


Новую галіну лёгкай прамысловасці прадстаўляюць два буйнейшыя камбінаты: камвольны І тонкасуконны, якія выпускаюць высакаякасныя шарсцяныя тканіны.
Значна пашырылася вытворчасць швейных вырабаў, скургалантарэі, мэблі, фарфора-фаянсавых і іншых вырабаў. Цалкам рэканструяваны фабрыкі імя Куйбышава, імя Крупскай, 2-я мэблевая фабрыка, фарфора-фаянсавы завод. У гэтым годзе пачалося будаўніцтва новых вытворчых карпусоў швейнай фабрыкі імя Фрунзе.
За мінулае сямігоддзе адбыліся значныя змены ў развіцці харчовай прамысловасці. Закончана будаўніцтва 2-га малочнага завода, завода безалкагольных напіткаў, рэканструяваны хлебазаводы і мясакамбінат. Далейшае развіццё харчовай прамысловасці плануецца такім чынам, каб забяспечыць рознабаковыя патрэбы насельніцтва ў харчовых прадуктах. Сыравінная база дазваляе вырашыць гэтую задачу, з кожным годам калгасы і саўгасы павялічваюць вытворчасць сельскагаспадарчых прадуктаў. К канцу 1970 года аб'ём вытворчасці харчовай прамысловасці ўзрасце на 48 працэнтаў. Рост аб'ёму прамысловай вытворчасці ішоў не толькі за кошт будаўніцтва і ўводу ў строй новых магутнасцей, новых цэхаў і прадпрыемстваў. На прадпрыемствах горада праведзена вялікая работа па больш рацыянальнаму выкарыстанню вытворчых магутнасцей, комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, укараненню перадавой тэхналогіі, па мадэрнізацыі і замене ўстарэлага абсталявання новым, больш прадукцыйным.
Агульны эканамічны эфект, атрыманы за гады сямігодкі ад механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, укаранення прагрэсіўнай тэхналогіі,— 15,4 мільёна рублёў.
Разам з ажыццяўленнем мерапрыемстваў, накіраваных на павелічэнне выпуску прамысловай прадукцыі, на павышэнне прадукцыйнасці працы ў мінулым сямігоддзі, выключна вялікая ўвага ўдзялялася якасці выпускаемай прадукцыі, стварэнню новых мадэляў і ўзораў машын, якія адпавядалі б усім патрабаванням сучаснай навукі і тэхнікі і маглі канкурыраваць з лепшымі сусветнымі ўзорамі.
Агульнавядома, што тэмпы эканамічнага развіцця ў значнай меры залежаць ад аб'ёму капітальнага будаўніцтва, эфектыўнасці капітальных укладанняў. Яскравым прыкладам гэтага з'яўляецца наш горад. Толькі за гады сямігодкі ва ўсе галіны народней гаспадаркі накіравана 1176 мільёнаў рублёў. За гэты перыяд пабудавана і ўведзена ў строй 19 прамысловых прадпрыемстваў, у ліку заводы электрахаладзільнікаў, маторны, рысорны, зборнага жалезабетону № 7 і іншыя. Амаль у два разы павялічаны магутнасці аўтамабільнага, гадзіннікавага заводаў, камбіната будаўнічых матэрыялаў, радыёзавода.
Капітальныя ўкладанні на жыллёвае будаўніцтва склалі 284 мільёны рублёў. Пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 2406 тысяч квадратных метраў жылой плошчы, або ў два разы больш, чым увесь жылы фонд Мінска напярэдадні вайны. У гады сямігодкі пабудавана 62 агульнаадукацыйныя школы, 168 дзіцячых дашкольных устаноў на 24,5 тысячы месц, 14 бальніц і паліклінік, у паўтара раза пашыраны вучэбныя плошчы вышэйшых навучальных устаноў.
У выніку штодзённай увагі партыі і ўрада рэспублікі ў апошнія гады значна ўзняты ўзровень індустрыяльнага будаўніцтва.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі