Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"


Да Вялікай Айчыннай вайны галоўнай галіной машынабудавання горада было станкабудаванне. Разбураныя ў перыяд вайны станкабудаўнічыя заводы імя Кірава і імя Кастрычніцкай рэвалюцыі не толькі адноўлены, але і палкам рэканструяваны са спецыялізацыяй па вытворчасці складаных і унікальных стругальных і працяжных станкоў.
Завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі ўпершыню ў краіне асвоіў серыйны выпуск падоўжна-шліфавальных станкоў. За гады сямігодкі на прадпрыемстве сканструявана 15 новых мадэляў універсальных і некалькі соцень спецыяльных станкоў і асвоены іх выпуск.
За паспяховае выкананне заданняў сямігадовага плана, укараненне уніфікацыі буйных металарэзных станкоў і асваенне новай тэхнікі завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 ліпеня 1966 года узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У 1959 годзе пачаў выпускаць першую прадукцыю новы наш завод — завод аўтаматычных ліній.
Мы радуемся і ганарымся, што мінскія станкабудаўнічыя прадпрыемствы займаюць адно з вядучых месц у станкабудаванні краіны.
Новымі прадпрыемствамі, якія пабудаваны ўжо ў пасляваенныя гады, з'яўляюцца падшыпнікавы завод, што выпускав падшыпнікі для аўтамабіляў, трактараў і рухомага саставу чыгунак, інструментальны, які вырабляе металарэзны інструмент, завод «Ударнік», што робіць дарожна-будаўнічыя і снегаўборачныя машыны, мотавеласіпедны завод.
Шырокай папулярнасцю ў нашай краіне карыстаюцца вырабы прадпрыемстваў радыёэлектронікі і дакладнай механікі. Радыёпрыёмнікі і тэлевізары, радыёлы і тэле-
радыёлы, наручныя гадзіннікі і фотаапараты, электравылічальныя машыны, бытавыя электрахаладзільнікі — такі пералік іх прадукцыі.
Новы пяцігадовы план прадугледжвае далейшае нарошчванне магутнасцей гэтай галіны.
Да 1970 года выпуск тэлевізараў павялічыцца на 39 працэнтаў, наручных гадзіннікаў — у 1,7 раза. У мінулым годзе пачалося асваенне вытворчасці мужчынскіх наручных электронна-механічных гадзіннікаў з супраць ударным прыстасаваннем і жаночых наручных гадзіннікаў з аўтаматычным падзаводам і каляндарным прыстасаваннем. Выпуск дамашніх электрахаладзільнікаў узрасце ў параўнанні з 1965 годам у 8,3 раза.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі