МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"
У любых іншых умовах, у любой капіталістычнай краіне такія разбурэнні, страты матэрыяльных каштоўнасцей і людзей затрымалі б на доўгі час развіццё вытворчых сіл, непазбежна асудзілі б горад на многія дзесяцігоддзі гібення. Ва ўмовах сацыялістычнага ладу, сацыялістычнай садружнасці нацый Мінск атрымаў братнюю дапамогу ад працоўных усіх савецкіх рэспублік кваліфікаванымі кадрамі, сыравінай, палівам, матэрыяламі, абсталяваннем і ў параўнальна кароткі тэрмін здолеў не толькі залячыць раны, нанесеныя вайной, але і стварыў неабходныя ўмовы для далейшага развіцця народнай гаспадаркі, навукі і культуры. 3 дня вызвалення Мінска ад фашысцкіх акупантаў прайшло крыху больш 20 год. У гісторыі горада гэта невялікі адрэзак часу. Але ў гэтыя гады зроблена многа больш, чым за ўсю яго шматвяковую гісторыю. Аблічча сучаснага Мінска непараўнальнае з даваенным. Мінск сёння — гэта індустрыяльны цэнтр краіны, які налічвае звыш 150 буйных прамысловых прадпрыемсгваў. Вялікагрузныя аўтамабілі, магутныя трактары, падшыпнікі, дарожныя і спецыяльныя машыны, металаапрацоўчыя станкі, аўтаматычныя лініі, матацыклы, веласіпеды, трансфарматары, электрахаладзільнікі, радыёпрыёмнікі, тэлевізары, гадзіннікі, цудоўныя тканіны, абутак — такі далёка не поўны пералік выпускаемай у горадзе прадукцыі. Аўтамабілі з маркай МАЗ працуюць на ўсіх буйных будоўлях краіны, у горнаруднай прамысловасці і экспартуюцца ў 43 краіны свету. За сямігоддзе завод выпусціў звыш 21 тысячы аўтамабіляў толькі на экспарт. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 жніўня 1966 года за распрацоўку канструкцый, арганізацыю вытворчасці новых машын і паспяховае выкананне сямігадовага плана Мінскі аўтамабільны завод узнагароджаны ордэнам Леніна. Нашай вялікай гордасцю з'яўляецца трактарны завод. Створаны па рашэнню лютаўска-сакавіцкага Пленума ЦК КПСС (1946 г.), завод спецыялізаваўся першыя гады на выпуску гусенічнага трактара КД-35, потым асвойваў тралёвачны трактар для лесанарыхтоўшчыкаў. I толькі ў 1953 годзе заводу быў вызначаны ўстойлівы профіль — асваенне і выпуск універсальнага колавага трактара «Беларусь» для сельскай гаспадаркі, які знайшоў шырокае прымяненне таксама ў будаўніцтве і камунальнай гаспадарцы. Цяпер Мінскі трактарны адзін з вядучых трактарабудаўнічых заводаў краіны. 8 жніўня 1966 года з яго канвеераў сышоў 500-тысячны трактар, а некалькі дзён раней Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за асаблівыя заслугі ў развіцці савецкага трактарабудавання завод быў узнагароджаны вышэйшай узнагародай нашай краіны — ордэнам Леніна. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |