Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"


Сур'ёзныя работы будуць праведзены па пашырэнню базы захавання бульбы, гародніны і фруктаў. У бліжэйшыя гады ў пасёлку Самахвалавічы будзе закончана будаўніцтва камбіната па перапрацоўцы плодагародніны і фруктаў магутнасцю 5500 тон прадукцыі ў год.
Трэба выканаць вялікія работы па добраўпарадкаванню і новаму будаўніцтву рынкаў. Карэннай рэканструкцыі падвергнецца Камароўскі рынак. Побач з існуючым будзе пабудаваны новы крыты рынак арыгінальнай канструкцыі з дахам-абалонкай і гасцініцай для прыезджых калгаснікаў, рабочых саўгасаў.
3 году ў год расце таваразварот грамадскага харчавання. У развіцці грамадскага харчавання асаблівая ўвага была ўдзелена павелічэнню сеткі кафэ, сталовых, рэстаранаў, дамавых кухняў, раўнамернаму іх размяшчэнню з улікам новых раёнаў забудовы горада.
Адкрыты рэстараны «Спадарожнік», «Космас», кафэ «Маладзёжнае», буйныя камбінаты грамадскага харчавання на заводах: падшыпнікавым, запасных частак, трактарным, імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Камбінат грамадскага харчавання аўтазавода аб'ядноўвае 5 цэхавых сталовых і 18 буфетаў.
Атрымалі распаўсюджанне прагрэсіўныя формы абслугоўвання, водпуск абедаў на дом, папярэдні продаж абанементаў, самаабслугоўванне. Усё большую папулярнасць заваёўваюць магазіны і аддзелы паўфабрыкатаў.
Перад прадпрыемствамі грамадскага харчавання пастаўлена задача забяспечыць добрае абслугоўванне насельніцтва, задаволіць як мага паўней усе яго патрабаванні і попыт. Многае яшчэ трэба зрабіць па будаўніцтву новых сталовых, кафэ, рэстаранаў.
Адной з важнейшых нашых народнагаспадарчых задач з'яўляецца вырашэнне жылпёвай праблемы.
Многа зроблена ў апошні час па развіццю домабудаўнічай індустрыі. Жылыя дамы будуюцца з буйных панеляў і буйных блокаў. Пачата эксперыментальнае будаўніцтва зборных шматкватэрных дамоў з блокпакояў.
Змянілася сістэма цеплазабеспячэння жылых раёнаў. Замест маленькіх, якія меліся амаль у кожным шматпавярховым доме, кацельняў пабудаваны і будуюцца магутныя раённыя, якія дазваляюць мець устойлівае цеплазабеспячэнне і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне.
Вырашан рад арганізацыйных пытанняў, якія дазволілі палепшыць эксплуатацыю, бягучы і капітальны рамонт жылога фонду. Толькі за апошняе сямігоддзе адрамантавана капітальна 903 жылыя дамы.
Нямала зроблена па добраўпарадкаванню горада. Амаль усе драўляныя маеты праз раку Свіслач заменены на жалезабетонныя. Пабудавана шэсць пуцеправодаў праз чыгуначныя пуці. З'явіліся новыя транспартныя магістралі, такія, як Ленінскі праспект, Магілёўская шаша, вуліцы Якуба Коласа, Даўгабродская, Рэспубліканская, Паркавая магістраль і інш. Толькі за апошняе сямігоддзе добраўпарадкавана вуліц агульнай працягласцю 112 км. I ўсё ж трэба прызнаць, што тэмпы добраўпарадкавання горада значна адстаюць ад тэмпаў яго забудовы.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | [link=http://mensk.by/

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі