Васіль Шарапаў "Сённяшняе і заўтрашняе сталіцы"

Пажаўцелыя старонкі гісторыі захавалі для нас цікавы запіс: «У год 6575 (1067 па новаму летавылічэнню) ... трое яраславічаў у моцную сцюжу падышлі да Мінска... Мінчане зачыніліся ў горадзе. Браты ж узялі Мінск, перабілі ўсіх мужчын, а жанчын і дзяцей захапілі як ваенную здабычу».
3 гэтага па сутнасці і пачынаецца дайшоўшая да нас з глыбінь вякоў гісторыя Мінска. Размешчаны на скрыжаванні ваенна-гандлёвых шляхоў, якія звязвалі Балтыйскае мора з Чорным і Захад з Усходам, наш горад быў важным гандлёвым цэнтрам і не раз падвяргаўся ваенным нашэсцям і разбурэнням. Агонь і меч мноства разоў ператваралі яго ў руіны, затрымлівалі эканамічнае і культурнее развіццё. Але горад жыў, адбудоўваўся і набіраў новыя сілы.
Перамога Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі адыгралі рашаючую ролю ў лёсе Мінска. Гады станаўлення і ўмацавання Беларускай дзяржавы, гады
рэканструкцыі і перадваенных пяцігодак былі часам бурнага эканамічнага і культурнага развіцця Мінска. За гэтыя гады было пабудавана 68 буйных прадпрыемстваў, аб'ём выпускаемай прамысловай прадукцыі павялічыўся ў параўнанні з 1913 годам у 40 разоў, выпрацоўка электраэнергіі — у 50 разоў.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе працавалі 12 вышэйшых навучальных устаноў, 15 тэхнікумаў, 37 сярэдніх школ, 24 рабочыя клубы, 4 тэатры, 8 кінатэатраў, 16 бальніц і 87 паліклінік.
Агульнавядома, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія акупанты дашчэнту разбурылі наш горад. Мінск 1944 года — гэта суцэльныя руіны і папялішчы. 3 332 дзяржаўных і кааператыўных прадпрыемстваў, якія працавалі да вайны, уцалела толькі 19.
Велізарныя страты нанесены акупантамі гарадской гаспадарцы. Было вывезена абсталяванне тэлефонных станцый, падвясная кантактная сетка трамвая, разбураны помпавыя станцыі водазабораў, водаправодныя і каналізацыйныя сеткі, энергетычная гаспадарка. 3 1070 тысяч квадратных метраў жылой плошчы, якая была да вайны, захавалася толькі 267 тысяч — галоўным чынам аднапавярховыя дамы сядзібных забудоў.
Акупанты ператварылі ў руіны універсітэцкі гарадок, разбурылі будынкі амаль усіх вышэйшых навучальных устаноў, тэхнікумаў, агульнаадукацыйных школ, тэатраў, клубаў, кінатэатраў. Былі спалены паліклінікі і бальніцы, дзіцячыя сады і яслі, разрабаваны кніжныя фонды бібліятэк вышэйшых навучальных устаноў, Акадэміі навук, Дзяржаўнай бібліятэкі імя У. I. Леніна.
Агульныя матэрыяльныя страты, нанесеныя фашыстамі Мінску, складаюць 6 мільярдаў рублёў. Жыхары горада падвяргаліся масаваму знішчэнню, многія былі вывезены ў фашысцкую няволю.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23

Турбаза байкал официальный сайт: филиал база отдыха байкал baikalraduga.ru. , https://evroshtaketnikmoskva.ru элементы жесткости конструкции ребра жесткости.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі