МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Анатолъ Вялюгін, Тарас Хадкевіч "Рукі дружбы"
Снежань гаспадарыць у Мінску — бахматы, румяны, звонка падкаваны марозам. Не верыцца, што месяц на самым схіле і праз дзень ападзе апошнім каляндарным лістком. На плошчах і вакзалах мінчане набываюць навагоднія ялінкі. Густая інь пабяліла паркі, прысады, скверы, жалезныя парэнчы мастоў. Белая тэлевышка імкнецца ў неба, як рэактыўны самалёт. I тут, на плошчы Перамогі,— у пушыстай шэрані абеліск і бронзавыя вянкі пры ім. Толькі хтосьці, несучы ў гарадскую кватэру лясную зялёную радасць, паклаў на схаладнелы мармур некалькі лапак вечнага лета: падарунак памяці тых, хто загінуў у баях за Радзіму. Трывожна б'ецца густое полымя вечнага агню, і мужчына з кіёчкам сухімі вачыма глядзіць у агонь. Адчуўшы цікаўныя позіркі, ён раптоўна спытаўся, быццам яго прывялі сюды разам з намі адна дарога і адны думы: — Як да Магілёўскай дабрацца? — Шаша ці вуліца? — Шаша... Там старэйшы мой згарэў у танку. — Адкуль жа вы? — З Горкага. У сорак пятым быў тут, а цяпер вось не пазнаў, куды трапіў,— хоць білет браў да Мінска. Не суровае полымя вечнага агню — радасныя агеньчыкі засвяціліся ў ясных вачах гаркаўчаніна. Мы так і не пазнаёміліся, падыходзіў тралейбус, і чалавек заспяшаўся. Ля абеліска Перамогі ўжо стаяла пярэстая кучка турыстаў. Маладая супрацоўніца Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з зарубежнымі краінамі паважна гартала старонкі нядаўняй гісторыі: — I тут ляжала адна бітая цэгла, рос палын, а дзе-нідзе галодныя людзі сеялі жыта, і начамі ў жыце спявалі перапёлкі... Хударлявы, абвешаны фотаапаратамі замежны дзядзька ўстрапянуўся: — Я вандраваў па свеце. Добра ведаю сотні гарадоў, а гэты... О!.. Такі прыгожы, быццам юнак, поўны сіл, малады!.. — Малады? Што вы! Яму скора споўніцца дзевяцьсот гадоў. Калі помніце, у «Слове аб палку Ігаравым»: «На Нямізе снапы сцелюць галовамі...» — Як сталася такое? Проста цуд!.. Шырока і шумна коціцца, вірыцца, плыве рака Ленінскага праспекта. I неспакойны, віратлівы рух жыцця, І чырвоныя сцягі над белымі ліпамі, і харошыя шчырыя ўсмешкі, што так збліжаюць людзей,— усё гэта прасякнута адчуваннем шчасця і свята. I вельмі сімвалічна — свята Вялікай Дружбы садзіцца за навагодняе застолле, а шыракашумная рака праспекта цячэ няспынна, імкнецца праз нашы гады. Дзе вытокі гэтай магутнай плыні? Мы ведаем: Волга пачынаецца з лясной крыніцы, празрысты струмень якой пераліўся цераз абамшэлы вянец нізенькага дубовага зруба. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 Купить вилочный погрузчик в екатеринбурге gc-mirst.ru/shop/pogruzchiki/vilochnye/. , Противооткатные упоры для грузовых автомобилей купить partex-zavod.ru. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |