Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"


Людзі прафесіі—ёсць людзі прафесіі. Святочныя прывітанні, пажаданні і адначасова — размовы пра справы прадпрыемства, пра яго ўчарашні і заўтрашні дзень. Вітаючыся з групай людзей, у цэнтры якой стаяў намеснік галоўнага інжынера завода Аляксандр Аўруцін, Сяргей Рыгоравіч чуў, як горача абмяркоўваюцца праблемы печатай кіраўцамі рэканструкцыі. Гэтыя праблемы даўно ўжо займаюць людзей. Пра іх ідуць размовы ўсюды, шмат кім будуць яны сёння закранацца нават за святочным сталом.
Сяргей Рыгоравіч усміхнуўся, прыгадваючы, што ў яго сям'і за сталом ужо не раз на тэту тэму вялася гаворка. Што ж, нічога дзіўнага няма — печатая справа вельмі сур'ёзная, глыбока ўскалыхнула людзей.
Яму на нейкі момант раптам уявілася, якім будзе гэты куточак над Свіслаччу праз пяць год. Не пазнаць яго будзе! Усё старое пераробіцца, паявяцца новыя гмахі. Ужо цяпер узводзіцца велічны будынак галоўнага корпуса. Вырасце дванаццаціпавярховы інжынерны корпус. У новае памяшканне, далей ад вуліц і бліжэй да рэчкі перабярэцца кавальскі цэх. Будзе створана многа новых лабараторый, эксперыментальны цэх. I знешне і ўнутрана завод карэнным чынам зменіцца, зробіцца ва ўсіх адносінах прадпрыемствам высокай культуры. Пасля рэканструкцыі яго вытворчая магутнасць павялічыцца болей чым у тры разы. Ён будзе спецыялізавацца па вырабу працяжных
станкоў, шырока выйдзе са сваёй прадукцыяй на сусветны рынак.
— Са святам, Сяргей Рыгоравіч!
— О, са святам, родныя мае!
Ён быў каля людзей свайго цэха і горача, за руку пачау вітацца з кожным. Чуліся воклічы, смех, жарты. Радасна бачыць блізкіх сэрцу людзей, быць з імі і ў будзень, і ў свята!
Надышоў час— і ўсе заварушыліся, ладкуючы калону. Потым жывая ручаіна з соцень людзей, расквечаная ўсімі зямнымі колерамі, скранулася з месца і паплыла. 3 гулам, з музыкай, з песнямі.
Адна вуліца, другая... Усе знаёмыя з юначых год і ў той жа час як бы незнаёмыя — так адбудаваліся, так змяніліся... I чым бліжэй да цэнтра, да плошчы, адкуль даносіцца ракатанне парада, тым яны болей велічныя і чароўныя.
Сцягі, усюды сцягі. Спераду, над галавой калоны — галоўнае заводскае палотнішча. Не ў адзіноце, а ў цэлым вялізным букеце такіх, як яно. I сярод іх — той сцяг, які чатыры гады назад Сяргей Рыгоравіч прымаў у купалаўскім тэатры ад нямецкіх сяброў. Што ж, няхай глядзіць увесь свет, што такое еднасць і братэрства людзей працы.
На праспекце — мора чырвані. Яно плюскоча, пераліваецца, мкне да Цэнтральнай плошчы. Сцягі вялікага горада, шматлікіх калектываў... Сцягі фабрык і заводаў — буйных і малых, старых і маладых.
I ў гэтым моры — кіраўцы са сваім сцягам. Сяргей Рыгоравіч не зводзіць з яго вачэй, любуецца ім. Ветэран працы, ён з гонарам ішоў пад сцягам ветэрана завода. Ішоў, радаваўся і меў такое адчуванне, нібыта гэты сцяг, усё мора сцягоў сваім шапаценнем вядуць з ім даўнюю, сардэчную гутарку.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі