Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"


— Нешта вам не давалі спакою,— зазначыў хлопец у жоўтай тэнісцы,— перакідвалі з месца на месца.
— Пасля вайны таксама было некалькі перакідак,— усміхнуўся Сяргей Рыгоравіч.— Вызвалілі Мінск — пачаў з начальніка вытворчасці завода. Часы бь:лі цяжкія. Завод, разбіты і спалены на трэці дзень вайны, ляжаў у руінах. Трэба было не так аднаўляць, як ствараць усё нанава. Працавалі мы ўдзень і ўначы. Як раней у тыле за Масквой, калі на ваенным заводзе выраблялі снарады для «кацюш». Крута даводзілася, але ўсё адолелі і ўжо ў красавіку сорак пятага пусцілі ў ход вагранкі ліцейнага цэха. Завод ажыў, запрацаваў — якая была радасць! Да сорак восьмага — калі я перайшоў на пасаду начальніка механічнага цэха — ён ужо цвёрда стаў на свае новыя ногі. Шэсць год я гізаваў у механічным, а потым і з гэтага месца патурбавалі. Надумалася людзям, каб я ўзначаліў заўком, і два гады мне давялося быць прафсаюзным трыбунам. Не вытрымаў бытавога фронту, вярнуўся да станкоў і вось камандую ремонтным цэхам.
— Скажыце, калі ласка, відаць, дужа непрыемная гэта рэч, калі жыццё кідае чалавека то ўгору, то ўніз,— пацікавіўся хлопец у сіняватай куртачцы, задумліва хмурачы брывамі.— Наш сусед па кватэры аж запіў на тыдзень, калі яго перавялі на ніжэйшую пасаду.
— А каб яго перавялі на яшчэ вышэйшую, скажы, як бы ён такую аказію адзначыў?
Хлопец апешыў, але адразу ж спахапіўся.
— Быў такі выпадак у яго,— сказаў ён.— Таксама піў — ад радасці толькі.
— Ну, вось мы разам і адказалі на пытанне,— усміхнуўся Сяргей Рыгоравіч.— Уяўляю, якога гатунку ваш сусед. Дрэнна ведае І не любіць сваю прафесію, гультай і пустазвон, а лёгкай славай і дармовымі грошыкамі разбэшчаны. Не, не было ў маім жыцці такіх прычын. Перамяшчалі туды, дзе я быў найбольш патрэбны, і з маёй згоды. Ці перажываў? Здаралася, але гэта былі перажыванні іншага характеру, часам з пачуццём гонару. Заўсёды думалася на паваротах: я — токар, чалавек слаўнай прафесіі, і гэта мой шчыт і меч, мой галоўны пункт апоры ў жыцці. Чаго ж мне было хліпцець? Хіба залатая рыбка з той казкі бедавала да роспачы, калі яе пасля розных перакрутак адпускалі назад у мора?
Паміж юнакоў прайшло ажыўленне, нехта з іх нават выгукнуў:
— Хораша сказана!
— Хораша ці не хораша, але што праўда — ручаюся,— спакойна адказаў Сяргей Рыгоравіч.— Не мець у жыцці пэўнага занятку, ды яшчэ любімага, прыладжвацца да цёпленькіх месцейкаў — усё роўна што блытацца пад нагамі ў людзей, калоцячыся за кожны свой крок. Як бацька, прызнаюся вам: я рады, што мае дзеці знайшлі свае пункты апоры. Адна мая дачка — бухгалтар, другая — канструктар, а сын, маючы спецыяльнасці і токара, і сталяра, і электрыка,— цяпер першакласны тэхнік-механік. Няхай яны зорак з неба не хапаюць, але стаяць пад ім на цвёрдых нагах і шчаслівыя. Раю і кожнаму з вас, хлопцы-малойцы, абавязкова мець у жьіцці надзейны пункт апоры.!Тады вам ніякія жыццёвыя пературбацыі не будуць страшныя,— Сяргей Рыгоравіч памаўчаў крыху, а потым лрапанаваў:—Давайце цяпер, як і намячалася, пройдземся па майму цэху, па іншых, дзе вы не былі, я вам яшчэ сёе-тое пакажу І раскажу. Згодны?
— Вядома!
Ён рушыў з месца, але бадай тымчасова і спыніўся, калі пачуў, што яго клічуць. Аглянуўся: знаёмая дзяўчына з заводакіраўніцтва.
— Што такое?
— Навіна, Сяргей Рыгоравіч,— з усмешкай падышла дзяўчына.— Дэлегацыя з ГДР, сябры-рулаўцы сёння прыязджаюць да нас. Вам трэба быць на сустрэчы. Пасля змены зайдзіце, калі ласка, у партком — там збяруцца на размову па гэтай справе.
— Зайду, дзякую.
Ён пайшоў далей І на хаду пачуў, як нехта з юнакоў за спіной спытаў:
— А што тэта за сябры-рулаўцы, Сяргей Рыгоравіч?
— О, гэта не абыякія сябры, а сапраўдныя, выпрабаваныя ў дружбе. Вы нічога не чулі пра іх?.. Гэ, пра гэта варта ведаць,— ён спыніўся, маючы намер пра ўсё расказаць.— Ёсць такі нямецкі горад Рула, ГДР цяпер. У дваццатыя гады калектыў нашага завода наладзіў з рабочымі гэтага горада моцную перапіску. Пісалі-пісалі і дамовіліся ў знак інтэрнацыянальнай дружбы пралетарыяту абмяняцца чырвонымі сцягамі. Малады рабочы Карл Фертш прывёз сцяг рулаўцаў на наш завод. Было гэта ў дваццаць восьмым годзе. Мы правялі вось тут, на заводскім двары, мітынг, прынялі сцяг, і я прымаў, фотакартка нават захавалася. Рулаўцам падарылі свой сцяг з адпаведным надпісам на беларускай і нямецкай мовах. Дружба мацнела, але з прыходам Птлера да ўлады яна абарвалася. Калі фашысты ў сорак першым разбамбілі наш завод, падарунак рулаўцаў згарэў. Які лес таго сцяга, што мы падарылі,— доўгія гады было невядома. I вось пасля вайны веска ад рулаўцаў: «Мы збераглі ваш сцяг!» 3 пісьма нам стала вядома, што гісторыя зберажэння сцяга — гэта цэлая эпапея. 3 першых дзён свайго панавання нацысты дамагаліся знайсці і знішчыць сцяг. Яны дапытвалі многіх людзей, нават наладзілі суд — нішто не дапамагло, Сцяг перадаваўся з адной рабочай сям'і ў другую і быў захаваны. I калі ў Рулу прыйшлі савецкія войскі, ён запалымнеў над будынкам гарадской ратушы.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі