МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
Стоячы з групкай юнакоў-школьнікаў у садзіку на двары завода, Сяргей Рыгоравіч пазіраў навокал сябе — на будынкі цэхаў—і гаварыў: — Вось пасля ўсіх прыгод, пра якія я ўжо расказаў вам, лес звязаў мяне з гэтым кутком, звязаў назаўсёды ;і моцна. Яшчэ два гады — і будзе сорак, як я тут шурую. Ён сам усміхнуўся, і юнакі заўсміхаліся. Яму хацелася гутарыць з імі проста, шчыра, так, каб яны адчувалі сябе вольна і натуральна між гармідарных заводскіх гмахаў. «Як можна цяплей раскажыце пра сябе, пра завод,— прасілі яго ў аддзеле кадраў, калі планавалася гэтая сустрэча.— Юнакі заканчваюць школу, практыкаваліся ў нас, няхай у час заключнай гутаркі яшчэ болей зразумеюць, што быць членам нашага калектыву — вялікі гонар і шчасце». — Ваша працоўнае жыццё пачнецца зусім інакш, чым некалі пачыналася мае. Вы ўжо амаль дарослыя, добра падкаваныя навукай, мне ж, калі я прыйшоў на вытворчасць, было чатырнаццаць, а класаў за плячамі — толькі пяць. Розніца! I яшчэ розніца ў тым, якая была ласка на заводзе да мяне і якая чакае вас. Тры гады я петаваўся вучнем токара, зарабляючы драбязу, ну, а вам — адразу разрад, грошыкі салідныя. Toe было са мной пры цару, так, але ж не падумайце, што ўсё ў мяне і ў людзей пайшло гладка, як толькі ўсталяваліся Саветы. Не, яшчэ нямала чаго са старой спадчыны нам давялося пераадольваць. I на завод чалавеку не так легка было патрапіць. Вы чулі такое слова «біржа»? Ну, вось ты, напрыклад,— глянуў ён на хлапца ў жоўтай тэнісцы. — Чуў і чытаў. Пры цару была і цяпер у буржуяў. — Правільна,— падхапіў Сяргей Рыгоравіч.— I ў Мінску была на пачатку новай улады. Уладкавацца на працу тады было цяжка. Прадпрыемствы толькі пачалі ачуньваць пасля разрухі, ды і якія яны былі — драбната. — Чулі,— адказаў нехта. — Ну, дзякуй богу і за тое, што хоць чулі,— весела адпарыраваў Сяргей Рыгоравіч, заўважыўшы пераглядванні юнакоў.— Можаце ўявіць, колькі было тады ў Мінску незанятых рук і што тварылася на біржы. Праўда, мне доўга чакаць не давялося. Чаму? Ды таму, што для спрактыкаваных майстроў, дазвольце пахваліцца,— усюды зялёная вуліца, іх адразу схопяць на заводы. Як у той прыказцы гаворыцца, таму чалавеку шчасце спрыяе, хто добрую прафесію рабочага мае. Згодны? — Цалкам, толькі прыказку такую чую ўпершыню,— азваўся той жа голас, і ўсе жвава паглядзелі на рослага юнака ў сіняватай куртачцы. — Запісвай, хлопча, папрацуеш у нас на заводзе — цэлую кнігу новых прыказак назбіраеш,— Сяргей Рыгоравіч пачакаў, пакуль уляжацца смяшок, і раптам зрабіўся задумлівым, нават журботным.— Вясёлыя вы, шчаслівыя — прыемна, карыстайцеся дабротамі жыцця, ну, а мы ў свой час не ўсё гэта мелі. Ведаеце, якім тут быў механічны цэх, калі я з біржы прыйшоў сюды працаваць? Стаял! ўсяго два такарныя станкі, ды і тыя калекі, прыцягнутыя аднекуль з чыгуначнай звалкі. I так — у кожным цэху. Працавалі мы самаахвярна, з усіх сіл, але, самі разумееце, якая была прадукцыйнасць нашай працы пры такой тэхніцы. Адпаведна гэтаму былі і нашы заробкі, і ўвесь узровень матэрыяльнага жыцця. Але тым не меней мы насы не вешалі. Энтузіязм, вера ў будучыню трымалі нас і вялі наперад. I справы год ад году пачалі паляпшацца. У дваццаць восьмым, помню, наша прадпрыемства аб'ядналася з майстэрнямі «Метал» і «Усход» — яны тут жа былі, побач — і набыло назву «Камунар». О, гэтая прамысловая адзінка ўжо нешта значыла. Павялічыўся калектыў, будаваліся цэхі, з'явілася новае добрае абсталяванне. Завод пачаў набываць профіль сапраўднага машынабудавання. Вядома, такія змены закранулі людзей. Шэсць год я працаваў токарам, два гады — начальнікам аддзела тэхкантролю і раптам адчуў, што адстаю, раблюся няўмекам. Спалохаўся, ірвануўся на вучобу. Два гады, як тады казалі, грыз граніт навукі і вярнуўся з дыпломам тэхніка. На заводзе яшчэ болей адбылося змен. Пачаўся выпуск разнастайных станкоў—працяжных, цэнтравальных, гідрафікаваных нажовак. На іх пасля трыццаць чацвёртага года паявіўся новы знак: завод імя Кірава. Я працаваў у механазборачным цэху: быў начдльнікам яго, а потым майстрам аднаго з участкаў. 3 цэха зноў перавялі на заводскі тэхкантроль. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |