МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Мікола Ткачоў "Сцяг ветэрана"
Вунь ён, гэты сцяг, над брамай. Як і над усёй краінай, гэты сцяг штодня палымнее і над майстэрнямі металістаў. Вольна, крылата палымнее — як сцверджанне здабытай радасці, як сімвал таго, што заўтрашні дзень і тут, у гэтым куточку над Свіслаччу, і ўсюды на роднай зямлі будзе незвычайны, багаты на падзеі і шчасце. Радасць... Яна — штодня ў яго, Сяргеевым, сэрцы. Асабліва ж сёння — у дзень, калі ён стаў камуністам. Некалькі чалавек уступіла сёння ў партыю па Ленінскаму закліку, і сярод іх ён, токар механічнага цэха. Са строгасцю на тварах, але спакойна і прыхільна слухалі на сходзе яго жыццёвую споведзь. Ён быў усхваляваны, хоць знешне і трымаўся з годнасцю. Пра сябе расказаў, здаецца, усё, што неабходна было. Што нарадзіўся ў Мінску, на першым годзе новага стагоддзя, у сям'і сталяра — рабочага чыгуначных майстэрняў, што меў шэсць год, калі сям'я пераехала ў Волагду — мінскія майстэрні згарэлі, і начальства чыгункі паслала бацьку на новае месца працы. Расказаў, як з прычыны беднасці мусіў пакінуць школу, як потым навучаўся прафесіі і такарнічаў у чыгуначных майстэрнях — там жа, дзе працаваў, пакуль не зрабіўся інвалідам, бацька. Не абмінуў, як удзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі, як служыў у Чырвонай Арміі. 3 асаблівым пачуццём гаварыў, як і ён, і ўся сям'я хацелі вярнуцца ў Мінск — у родную мясціну, сталіцу новай Беларуси Бацькі вярнуліся ў свой дом на Грушаўцы адразу ж, як толькі настаў мір. Прыляцеў і ён, калі адслужыўся. I рады, бясконца рады, што жыве ў гэтым горадзе, што працуе ў ім, адбудоўваючы родны край. — Калі ты, таварыш Скрыпко, наважыўся ўступіць у партыю і якую мэту ставіш перад сабой? — спытаўся ў яго вусаты майстар, былы славуты партыйны падпольшчык. Прыкідваючы адказ, ён, Сяргей Рыгоравіч, помніцца, як бы нанава пачаў хуценька гартаць у памяці старонкі свайго жыцця, жадаючы знайсці нешта самае яркае і дакладнае. I знайшоў, дый яно само паспешліва ўсплыло ва ўяўленні — хвалюючае, драматычна-ўразлівае, незабыўнае. — Да партыі я меў прыхільнасць даўно, калі яшчэ вучыўся на токара і выконваў асобныя падпольныя даручэнні свайго майстра-бальшавіка,— сказаў ён пасля хвіліны роздуму.— Але канчаткова я вырашыў свае адносіны да партыі ў дзень пахавання Леніна. Наша злучэнне несла варту вакол Краснай плошчы. Я бачыў і чуў увесь мітынг ад пачатку і да канца, праходзіў каля труны правадыра. I вось тады даў сабе слова: стану камуністам! Каб ажыццяўляць запаветы Ільіча. — Усё ясна,— пачуўся следам голас.— Хлопец талковы і працуе добра. — Галасуй, старшыня! Так яно было на сходзе, незвычайнае ў звычайны дзень. Хаця адначасна і сам дзень гэты для яго, Сяргея Рыгоравіча, зрабіўся таксама незвычайным. Ад завода ён адразу не пайшоў тады налрасткі, праз Ляхаўку, дамоў, а, даючы круга, скіраваўся паўз Свіслач да цэнтра горада. Яшчэ доўгі час ён правёў у той вечар на галоўных вуліцах Мінска. Статны, хоць і не высокі ростам, з ускудлачанай ветрам светлай чупрынай, ён хадзіў па горадзе і думаў, разважаў пра яго і свой заўтрашні дзень. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |