Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"


Прадукцыйнасць яго на 15—20 працэнтаў вышэй папярэдняй мадэлі. Гарантыйны тэрмін эксплуатацыі павышан у апошні час з 3 да 4 тысяч гадзін. Варыянты МТЗ-50 прыстасаваны для работы ў разнастайных кліматычных і рэльефных умовах.
А канструктарскія пошукі тым часам ідуць далей і далей. Распрацаваны і распрацоўваюцца новыя мадэлі машын. Адны ўжо выпрабоўваюцца на стэндах і на палігоне, другія — яшчэ ў чарцёжных накідах. Найбольш цікавы і перспектыўны з новых трактараў, што праходзяць выпрабаванне,— МТЗ-80. Магутнасць яго дызельнага рухавіка — 90 конскіх сіл, ледзь не ў два разы большая, чым у МТЗ-50, прадукцыйнасць вышэйшая на 30—50 працэнтаў. Няма такога віду сельскагаспадарчых работ, які быў бы не пад сілу гэтаму трактару.
Калі заходзіш у цэхі завода, трапляеш у свет складанейшай магутнай тэхнікі. Яна аглушае на першым часе, здзіўляе і бязмежна радуе.
ЦІ вы ў ліцейных з іх шугаючымі полымем вагранкамі і сталеплавільнымі электрапечамі, з мільгаючымі высока пад дахамі фермамі пад'ёмнікаў, што перавозяць у каўшах расплаўлены метал, ці ў кавальскім і прэсавым, дзе шматтонныя молаты дакладнымі ўдарамі робяць з палыхаючых агнём загатовак складаныя пакоўкі і гідраўлічныя прэсы штампуюць дэталі ад шматпудовых да самых дробных, ці ў механічных, дзе няспынна шумяць у працоўным рытме выстраеныя ў лініі разнастайнейшыя станкі,— усюды вас уражае сіла, узлёт чалавечай думкі і спрыт чалавечых рук, што стварылі такую тэхніку.
Вы ўбачыце ў цэхах дзесяткі аўтаматычных і механізаваных паточных ліній, сотні спецыяльных і агрэгатных станкоў побач са звычайнымі, здаўна знаёмымі станкамі, навейшыя зварачныя ўстаноўкі, складаных канструкцый механізмы і прыстасаванні, шматлікія канвеерныя сістэмы, уключаючы штурхаючыя і падвесныя, якія падаюць дэталі і іншыя грузы дакладна ў прызначанае месца. I — што асабліва радасна — пераважная большасць гэтай тэхнікі —
нашай, айчыннай вытворчасці, многае — з нашых жа беларускіх заводаў.
Людзі як бы і непрыкметньі ў неабдымных вытворчых памяшканнях, сярод такога багацця тэхнікі. Але ўсё гэта — машыны, станкі, механізмы — падуладна іх волі, розуму, гэта яны кіруюць тэхнікай, ставяць яе на службу сабе, інтарэсам народа.
На заводзе за параўнаўча яшчэ невялікі час яго існавання склаўся згуртаваны творчы калектыў, які стаў адным з перадавых атрадаў рабочага класа Беларусі. У цэхах трактарнага нараджаецца шмат каштоўнай ініцыятывы, шырока разгорнут рух за камуністычныя адносіны да працы. Ад укаранення ў вытворчасць рацыяналізатарскіх прапаноў завод штогод эканоміць мільёны рублёў. Нямала пачынанняў, што нарадзіліся ў калектыве завода, падхоплена і пашыраецца ў калектывах многіх прадпрыемстваў у рэспубліцы і за яе межамі.
Далека вядомы, напрыклад, імёны такіх трактаразаводцаў-наватараў, як Павел Арахоўскі — ініцыятар спаборніцтва за эканомію інструмента на кожнай вытворчай аперацыі, Іван Патражыцкі — пачынальнік руху за зніжэнне працаёмкасці апрацоўкі дэталей, праслаўленыя сталявары Георгій Шышко, Аляксандр Азараў, Андрэй Бялко, якія заўсёды працуюць, абганяючы час, кіраўнік брыгады кавалёў Фёдар Самусеў—яго брыгада за сямігодку выдала звыш плана штамповак на 25 тысяч трактаpay. Цяпер на заводзе налічваецца больш 2300 рабочых, інжынераў і тэхнікаў, якім прысвоена званне ўдарнікаў камуністычнай працы.
1 | 2 | 3 | 4 | 5

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі