Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"


І другі, больш свежы малюнак. За акном вагона мільгаюць папялішчы, што засталіся ад кшнйч. абгарэлыя коміны печаў, задзічэлыя, зарослыя пустазеллем і хмызняком палеткі. У адным месцы купка вясковых жанчын корпае зямлю лапатамі, рыхтуе пад пасеў. Побач тры жанчыны ўпрагліся ў плуг, цягнуць яго; за плугам, трымаючыся за ручкі, крочыць дзяўчынка-падлетак. Мы, нядаўнія воіны, глядзелі на гэта з акна вагона, і сэрцы ў нас шчымелі балючай гаркотай. Як жа далека назад, у бездань галечы, адкінулі фашысцкія захопнікі нашу вёску!
Для таго каб яе падняць з разарэння і запусцеласці, паставіць зноў на ногі, патрэбны былі машыны, шмат ма-ш за ўсё трактараў. Мы тады не думалі, штс ідыграе вялікую ролю і наш Мінск, які ў той час ляжаў у руінах і папялішчах.

Мінскі трактарны.
Кожнага, хто наведваецца ўпершыню на гэты завод, не можа не ўразіць маштабнасць, размах, з якім ён пабуда-;ны. Велічную панараму яго не акінеш позіркам. Шарэнгам вялізных шырокааконных вытворчых карпусоў як быццам няма канца-краю. Паміж карпусамі — роўныя праезды-вуліцы, большасць якіх абсаджаны дрэвамі і нагадвпаюць цяністыя бульвары. Паблізу галоўнага да — прасторны ўтульны сквер, праз які ў гадзінь перазмен цячэ стракатая шумлівая людская рака, paзліваючыся шматлікімі рукавамі і рукаўчыкамі па цэхах. I таму, што вытворчыя карпусы не згрувашчані ірых прадпрыемствах, што тут шмат прастору, ляніны, не адчуваецца едкіх пахаў дыму, чаду, пых лькі працоўны гул, што даносіцца з цэхаў, ды рух ы ын паміж цэхамі — грузавікоў, трактараў з прычэпа якія развозяць дэталі,— напомняць вам што вы на тэррыторыі завода.
А непадалёку, старым сасняком, што застаўся ад колішняга лесу, размясціўся жылы гарадок трактараза-водцаў, новая частка Мінска з такімі ж, як і ў цэнтры горада, шматпавярховымі светлымі дамамі і грамадскімі будынкамі, асфальтаванымі вуліцамі ў густых прысадах, з плошчамі, скверамі, 3 такімі ж, як і ў іншых гарадскіх раёнах, культурна-бытавымі выгодамі для жыхароў. Нічога тут і блізка не нагадвае вам аб тых закінутых, непрыглядных, барачна-халупчатых рабочых пасёлках, што раскідваліся калісьці на ўскраінах старога Мінска.
Малюнак, падобны таму, які мы бачым, наведаўшыся на трактарны, сёння для мінчан не навіна. Toe ж можна ўбачыць і ў раёне зўтамабільнага завода, і ў раёне камвольнага камбіната, і іншых буйных прадпрыемстваў, што выраслі ў горадзе ў пасляваенныя гады. Яны будаваліся не толькі з улікам патрэб народнай гаспадаркі, але і з узлікам выгод для рабочых: каб яны жылі і працавалі ў непараўнальна лепшы умовах, чым раней.
Трактарны, як і большасць сённяшніх праслаўленых мінскіх заводаў і фабрык,— завод малады. Першы камень яго быў закладзен у першы пасляваенны год.
Мінчане ніколі не забудуць, якім тады быў іх родны горад,— знявечаны, пакарэжаны, у горах руін, у пыле папялішчаў. Колькі ж часу спатрэбіцца,— думалі мы,— каб ён паўстаў з руін!..
Горад пачынаў аднаўляцца, і гэтае аднаўленне, а правільней кажучы, будауніцтва яго, развінулася, нягледзячы на цяжкасці з рабочей сілай, з тэхнікай, у новых, шырокіх маштабах, шырокім фронтам. I ў цэнтры, і на ўскраінах расчышчаліся пляцоўкі аднаўлялася тое, што можна было аднавіць, а побач закладваліся падмуркі новых будынкаў — жылых, грамадскіх вытворчых.
Так і на ўсходняй ускраіне Мінска, у мясцовасці, дзе шумеў векавы бор, распачалося будаўніцтва трактарнага. Як і на кожнай новабудоўлі ў яе пачатку, забялелі тут палатки Першымі будынкамі, што абудзілі лясную цішыню, з'явіліся нядаўнія беларускія партызаны. Яны стварылі ядро, якое разраслосЯ потым у шматтысячны калектыў за лік пераважна моладзі, што ехала сюды з усіх канцоў рэспублікі, і спецыялістаў з братніх рэспублік. Такой магутнай тэхнікі, якая ёсць сёння на будоўлях, у той час не было, і многае рабілася ўручную.
1 | 2 | 3 | 4 | 5

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі