МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Тарас Хадкевіч "Мінскі трактар"
Мне зауседы прыемна слухаць пераклічку трактараў у палях, бачыць іх рухавыя сілуэты, што то паяўляюцца на ўзгорках, то знікаюць на нейкі час у нізінах. Гул іх поўніць палявы прастор як музыка працы. Прыемна гэта і ў вясновую пару, калі ў час сяўбы палі асабліва ажыўленыя, гаманкія, і ў летнюю спёку, калі ідзе жніво і так хораша пахне спелай збажыной, і восенню з яе завяршаючымі гаспадарчымі клопатамі, і нават узімку, калі бачыш, як трактар цягне прасёлкам вялізныя сані, гружаныя торфам, або цэлы стог сена з балоцістай сенажаці на ферму. Даўно ўжо я гарадскі жыхар, але, як бацькоўская спадчына, захавалася і сёння ў душы любоў да зямлі-карміцелькі і глыбокая павага да працы хлебароба. Гудуць трактары. Адзін з іх узорвае ржышча на падлеснай паляне, следам за ім па тлустых пластах раллі паважна, не баючыся машыны, крочаць цыбатыя буслы. Другі, схаваны невялікім пералескам, робіць, відаць, тое ж самае. Трэці, начапіўшы наперадзе шырокі адвал, ператварыўся ў бульдозер і раўняе прасёлкавую дарогу на лугавіне. Чацвёрты толькі што прайшоў міма, цягнучы прычэп, цесна застаўлены ад борта да борта малочнымі бітонамі. Мне яшчэ бодьш прыемна ад таго, што ўсе гэтыя машыны, якія я бачу,— нашы, мінскія, маркі МТЗ з серабрьн стым надпісам на капоце «Беларусь». Трактарысты называюць іх «Беларусамі». I ў выразе які я неаднойчы чуў,— «Ого, мой «Беларуси не падвядзе!» — адчуваецца гордасць і за машыну, і за сваю прафесію, — Так, гэта сапраўдны трудзяга,— кажа калгасны старшыня, з якім мы, вылезшы з газіка, стаім на ўзбочыне прасёлка, назіраючы за трактарам на падлеснай паляне.— Што толькі мы не робім на ім і ў полі, і на фермах, усюды ў гаспадарцы! Без перабольшання скажу, што ён на ўсе рукі майстар. Крыху воддаль ад нас, на прырэчным скошаным лузе, пасвіўся табун коней. Усе коні ўкормленыя, гладкія да бляску, гуллівыя. «Вядома, выгульваюцца,— падумалася.— Не раўня колішнім замардаваным працай канякам. Ды і што яны робяць цяпер? Выкарыстоўваюцца, мабыць, на якіх-небудзь дробных работах ды для выездаў на рынак, скажам, ці на вяселле, па старой звычцы...» Але тут старшыня, як бы ўгадаўшы мае думкі, сказаў — зноў пра трактар «Беларусь»: — Наша моладзь іншы раз на вечарынкі І на вяселлі на ім ездзіць, калі з аўтамашынамі нявыкрутка. Два-тры прычэпы — і такі квяцісты і хуткі поезд, не налюбуешся!.. А мне тым часам чамусьці ўспомніліся два малюнкі, што адклаліся ў памяці ў розны час, але аднолькава трывала. Адзін — з даўніх юнацкіх год, калі ў нашу вёску прыйшоў першы трактар. Не памятаю дакладна, як ён называўся — «Фардзон», «Інтэр» ці «Пуцілавец». Памятаю, што гэта падзея была ў вёсцы надзвычайная, дзіва з дзівосаў. За ім і па вуліцы, і ў полі хадзіў натоўп — ад старога да малога. Адны шчыра радаваліся, другія насцярожана маўчалі, трэція буркліва шамкалі: «Нячыстая сіла. Збарляе, зглуміць зямлю... Канец селяніну...» 1 | 2 | 3 | 4 | 5 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |