Алесь Асіпенка "Поступ веку"


Зграбна выглядае кузаў. Нічога лішняга, і ў той жа час тут усё так зманціравана, што ёсць куды пакласці і вопратку, і інструмент. I няма таго спецыфічнага паху бензіну і гары, да якога мы, шчыра кажучы, прывыклі.
А канструктарская думка ідзе далей. Зроблены новыя ўзоры аўтамашын. У іх улічаны недахопы старых.
Якія недахопы? Шафёр-выпрабавальнік, які праехаў на ёй тысячы кіламетраў па Еўропе, падрабязна гаворыць пра заўважаныя ім недахопы. Я слухаю яго і дзіўлюся: хіба ж гэта недахопы? Ды гэта ж звычайная мара ўлюбёнага ў машыну чалавека. Памятаеце, як разборлівая гогалеўская нявеста марыла, каб нос аднаго жаніха ды прыставіць на твар другога. 3 чалавекам такое не зробіш, а вось усё лепшае, што дасягнула айчыннае аўтамабілебудаванне, можна ўвасобіць у нейкую новую, і не адну, марку аўтамашыны.
Мы едзем знаёмай трасай, на якой праходзяць выпрабаванні машын. Спачатку асфальт, потым булыжнік, потым калдобістая прасёлкавая дарога.
Гаворым. Абмяркоўваем магчымасці новай машыны. Амаль так, як на іпадроме гледачы абмяркоўваюць новага каня, які сёння будзе ўдзельнічаць у скачках.
Дужы, белабрысы, у сінім берэце шафёр-выпрабавальнік легка вядзе магутную машыну. Мне цікава ведаць, а як яе сустракалі за мяжой. Там шафер быў не толькі вадзіцелем, а механікам, гідам, настаўнікам, прапагандыстам нашага савецкага ладу.
Ці ж не шмат для аднаго звычайнага рабочага чалавека?
Спрытна трымаючы руль, шафер гаворыць:
— Нам не страшна прачытаць лекцыю, залезці ў кабіну і паказаць усё на практыцы. Але ж гэтым не абмяжуешся. Падойдзе нейкі пан і пачынае кляпаць, што ў вас, маўляў, вось выходзіць, а калі я павяду машыну, дык яна можа такая паслухмяная не будзе. Дык вось трэба не толькі расказаць, паказаць, навучыць, але прымусіць зрабіць яго так, як трэба. I тады перавага нашай машыны становіцца відавочнай для людзей, якія пры гэтым прысутнічаюць.
Месяцы праз два я прачытаў у газеце Указ Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні майму знаёмаму звання Героя Сацыялістычнай Працы і парадаваўся за яго, за ўвесь калектыў, які стварыў не адну ўжо марку аўтамашыны.
Назаву яго, хоць хочацца па парадку назваць усіх, хто высока нясе сцяг айчыннага аўтамабілебудавання. Прозвішча шафера Паўлянковіч. Завуць яго Канстанцін Рыгоравіч.
Я гляджу на яго, высокага, мажнога, прыгожага сталай прыгажосцю мужчыну сярэдніх гадоў і чамусьці ўспамінаю белабрысага хлапчука. Ён сядзеў на куфэрку з вялікім вісячым замком, цікаўна азіраўся на сосны і здзіўпена пытаў:
— Дык тут завод будзе? Ах, ліха на яго, аж не верыцца! Няўжо будзе? Ну, то я тады ўцякаць не стану. Хлопцы падбухторваюць драпаць. Не, я не збягу. Я шаферам буду. Не верыце?
Мы з камсоргам верылі.
А можа Паўлянковіч і ёсць той хлапчук? Ах, які можна было б напісаць нарыс! Толькі ў жыцці так не бывав, і Канстанцін Рыгоравіч разбівае мары ўшчэнт. Не, ён не з Клецкага раёна, а з Бялыніцкага.
А недзе ж тут працуе і той клецкі хлапчук і тысячы тых, што калісьці прыехалі будаваць завод — кадравы рабочы клас Мінска.
Гудуць станкі.
Ухаюць пнеўматычныя молаты. Вішчаць фрэзы.
3-пад разцоў разлятаюцца снапы гарачых пырскаў. Завод жыве. I ў яго рабочай гамонцы, у яго рытме адчуваецца поступ новага часу.

1 | 2 | 3 | 4 | 5

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі