Алесь Асіпенка "Поступ веку"


Квартал. Яшчэ квартал. Старыя карпусы, як даўнія знаёмыя, саступаюць месца новым, невядомым і таму крыху як бы таямнічым. А дзе ж той эксперыментальны цэх?
— Далей...
Гмахі. Гмахі. Са шкла І бетону. Цуд сённяшняй будаўнічай прамысловай эстэтыкі. Не цэхі — палацы. Квартал. Яшчэ квартал. Дзе ж ён той эксперыментальны?
— Далей.
Тут было поле. Палын. Хмызнякі. Пустка.
Гладкая аўтастрада раптам выбягае на плошчу. Кветкі. Дарожныя знакі. На лёгкіх канструкцыях плакаты, дыяграмы.
Дык гэта ж цэлы горад. Вуліцы, завулкі. I новыя карпусы.
А вось i эксперыментальны.
Недзе тут знаходзіцца турыст, які прайшоў паў Еўропы. Цяпер яго, кажуць, абследваюць, аглядаюць. Цікава паглядзець на турыста, якога прыходзілі ўбачыць румыны, балгары, французы, немцы. Ну, вядома, не тыя немцы, што некалі палілі і закладвалі тол, каб, адыходзячы, узарваць будынкі. Але І тым не шкодзіла б глянуць на незвычайнага турыста: мы не толькі выстаялі, але сталі і багацей і магутней.
Турыста завуць МАЗ-500-Т. Наогул ён турыст па тропиках, але яму не супрацьпаказаны і паўночныя шыроты. Ён можа бегаць па асфальце, булыжніку, па звычайных беларускіх дарогах, але не баіцца і камяністых дарог Афрыкі і пясчаных Азіі. Яму не страшны холад і трапічная гарачыня. Ён прайшоў ужо трыццаць дзве тысячы кіламетраў і адчувае сябе добра, так, як чалавек у семнаццаць гадоў.
Турыст тэты — новая аўтамашына, прыгожая, зручная, так і хочацца сказаць: апошняе слова тэхнікі. Толькі тэхніка цяпер вельмі хутка крочыць наперад і канструктары ледзьве паспяваюць за ёю. Канструяваць — стала справай складанай, клапатлівай. Прывычныя ўяўленні аб грузавой аўтамашыне страцілі сваю сілу.
Нерухомы кузаў, жорсткае мацаванне кабіны, матор пад капотам, высунутым наперад,— усё гэта стварала прывычную форму аўтамашыны, прывычную, але нязграбную і нязручную.
Канструктары шукаюць цяпер не толькі самую зручную форму машыны, але дамагаюцца, каб яна, гэтая машына, выглядала, як твор мастака, каб яна лашчыла вока.
Матор. Ну што ж, яго можна схаваць, напрыклад, пад кабіну. Але як тады залезці ў яго? Адсунуць кабіну ўбок? Высоўваць матор на спецыяльных рэйках? Замежныя канструктары тэты прынцып выкарысталі. Але шафёры незадаволены. У МАЗа-500-Т вадзіцель або механік націскае рычаг—і кабіна легка падымаецца ўгору і наперад. Калі ласка, рамантуй матор...
За мяжой выкарыстаны і гэты прынцып. Але і ім незадаволены шафёры. Падняць кабіну легка, а апусціць цяжка. Нашы канструктары ўдачна абышлі гэтую цяжкасць.
Кабіна. Ну хто не ездзіў у гэтых брудных, цесных кабінах грузавікоў! У МАЗа-500-Т не кабіна, а пульт кіравання. Шырокае шкло. Зручнае сядзенне і ложак. Так, ложак — мяккая канала, на якой можна адпачнуць, пакуль напарнік вядзе машыну.
1 | 2 | 3 | 4 | 5

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі