Алесь Асіпенка "Поступ веку"


А за акном рос палатачны гарадок. А за акном пачарнелыя стаялі баракі, I многія не верылі камсоргу.
Потым ударылі маразы. Замярзаў раствор. Цагліны пакрываліся белым, шорсткім інеем. Але ніхто не спыняў работы. Гарэлі кастры. Ля іх грэлі рукі і цзглу. Ha іх падагравалі раствор і ежу. I раслі карпусы на злосць марозам, вятралл, скептыкам.
Вясной уздоўж вузкай гразкай вуліцы, што, нібы той зубрыны рог, адгаліноўвалася ад шашы, камсамольцы саджалі тоненькія таполі. Людзі тады жылі цесна, станкі стаялі цесна і таполі саджалі цесна. Не, тады не здавалася, што ў інтэрнаце цесна, што станкі стаяць ушчыльную, што таполі пасаджаны блізка адна ад адной: штурм руінаў патрабаваў шчыльных радоў.
Цяпер у інтэрнатах пасвабаднела і станкі стаяць на пачэснай адлегласці адзін ад аднаго. Толькі таполі туляцца, пераплятаючы тонкае голле, як бы нагадваючы людзям аб былой цеснаце.
Крыху смешнавата ўспамінаць цяпер тое фантазіраванне камсорга, якое некалі, шчыра кажучы, здавалася залішне смелым.
Камсорг у тым невінаваты, як і тыя, што не вельмі верылі яму. Жыццё здорава абагнала мары.
I не раз, і не два...
Хто б мог падумаць:
яшчэ не высахлі друкарскія фарбы на аповесцях фантастаў, як чалавек паляцеў у космас;
яшчэ на арэнах цыркаў дэманстравалі свае здольнасці «звышматэматыкі», перамнажаючы за секунды чатырохзначныя лічбы на трохзначныя, як паявіліся машыны, што маглі рабіць у сотні разоў больш складаныя аперацыі за фантастычна кароткі час;
яшчэ ставіліся да гіпербалоіда інжынера Гарына — цудоўнай фантазіі Аляксея Талстога,— як да звычайнай выдумкі пісьменніцкага ўвабражэння, калі паявіліся лазеры;
яшчэ ў падручніках па геаграфіі пісалеся, што Беларусь не мае карысных выкапняў, апрача вапны, торфу і мергеляў, як былі адкрыты залежы калійных солей і нафты.
Вельмі шмат разбурэнняў прынесла вайна, вельмі многа забрала яна жыццяў; і трэба была сапраўдная бальшавіцкая празорлівасць, каб ужо тады ўбачыць сённяшнюю перспектыву.
Усё ішло нага ў нагу, крок у крок: і будаўніцтва жылля, і ўзвядзенне заводаў, і вынаходніцтва новых станкоў, і развіццё навукі.
У гэтым поступе з кожным днём усё выразней чуўся крок аўтазавода.
Пад коламі самазвалаў гігантаў (маленькі «Масквіч» быў упоравень з колам самазвала, і гэты здымак абышоў газеты) дрыжала шаша. I ўжо ад асноўнай базы адпачкаваўся новы завод, а стары (цяпер ужо стары) пашыраўся, рос, набіраючы разгон.
...Увішны, далікатны вахцёр на цэнтральнай прахадной заклапочана параіў:
— А вы падсядзьце на машыну; іх тут шмат ходзіць. Ці раз даводзілася мне хадзіць па тэрыторыі завода.
Помню, аднойчы з камсоргам завода ў начную змену мы абышлі ўсе цэхі, і не проста абышлі, а гутарылі з людзьмі, цікавіліся і бытам і працай. Праўда, гэта было даўнавата.
1 | 2 | 3 | 4 | 5

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі