МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Алесь Асіпенка "Поступ веку"
Гэтага не забыць ніколі... У гарачым, бруістым паветры — хмары шызага пылу; над гарадамі і селішчамі—дым. Душная, смагавітая спякота. Ля калодзежаў — натоўпы людзей, і ганарлівы журавель без упынку кланяўся ім. Ішлі танкі, лязгаючы гусеніцамі, імчалі абтырканыя голлем машыны з пяхотай, ехалі штабы, палявыя шпіталі, сапёрныя часці, а насустрач ім брылі бежанцы і нястройныя калоны брудных абшарпаных фашысцкіх ваяк. Ліпень 1944 года. Шчодрае летняе сонца. Бурная радасць і пакутлівы смутак. Фронт, як агромністая марская хваля, імкліва адкочваўся, агаляючы руіны, пажарышчы, папялішчы — сляды фашысцкага панавання. У Трасцянцы над горкай попелу галасіла жанчына, аплакваючы тысячы закатаваных і спаленых тут людзей. Закамуфляжаны, скалечаны бомбамі тэатр оперы і балета выклікаў нясцерпны боль. Узарваны мост абрушыўся ў ваду, і ціхая Свіслач гнеўна бурліла тут; у шуме вады чуліся журба і праклёны. А ў Чырвоным урочышчы, за рэдзенькай бародкай бору, дзе да вайны пачынаў будавацца завод, вайскоўцы ў танкісцкай форме раіліся аб тым, як бы прыстасаваць уцалелыя тут будынкі пад часовую майстэрню па ремонту танкеў. Жыццё спечетку і адчувалася толькі тут, на ўскраінах гораде. У цэнтры яго не было, як і самоге цэнтра, некалі мнагелюднага і шумнаге. Успеміны, успаміны, успаміны... Журба, смутак, сціплае ваенных часоў шчасце — няма бембёжак, жандереў, гвалтоўнай смерці,— селодкае адчуванне хуткага міру. На штурм руінаў з ламамі, кіркамі, тачкамі ішлі чаркасаўскія брыгады, назвеныя тек па прозвішчу сталінградскай жанчыны, якая стварыла брыгаду і пачале резбіраць завалы. Днём праце не свеім рабочым месцы, песля работы — на гарадскі аб'ект. Тачкі. Тачкі. Тачкі. Колькі ж патрэбна течак, каб вывезці гэты мільённакубаметровы друз руін? Колькі ж патрэбна год, каб рыдлёўкамі перавярнуць гэтыя горы з бітай цэглы, вапны і пяску? Скептыкі ківалі галовемі... Горад можна знішчыць за дзень, невет за гадзіну. А каб пабудевець яго, патрэбны дзесяткі гадоў. 1 | 2 | 3 | 4 | 5 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |