Алесь Асіпенка "Поступ веку"

Маналог, прысвечаны аўтазаводу

Гэтага не забыць ніколі...
У гарачым, бруістым паветры — хмары шызага пылу; над гарадамі і селішчамі—дым. Душная, смагавітая спякота. Ля калодзежаў — натоўпы людзей, і ганарлівы журавель без упынку кланяўся ім.
Ішлі танкі, лязгаючы гусеніцамі, імчалі абтырканыя голлем машыны з пяхотай, ехалі штабы, палявыя шпіталі, сапёрныя часці, а насустрач ім брылі бежанцы і нястройныя калоны брудных абшарпаных фашысцкіх ваяк.
Ліпень 1944 года.
Шчодрае летняе сонца.
Бурная радасць і пакутлівы смутак.
Фронт, як агромністая марская хваля, імкліва адкочваўся, агаляючы руіны, пажарышчы, папялішчы — сляды фашысцкага панавання.
У Трасцянцы над горкай попелу галасіла жанчына, аплакваючы тысячы закатаваных і спаленых тут людзей.
Закамуфляжаны, скалечаны бомбамі тэатр оперы і балета выклікаў нясцерпны боль.
Узарваны мост абрушыўся ў ваду, і ціхая Свіслач гнеўна бурліла тут; у шуме вады чуліся журба і праклёны.
А ў Чырвоным урочышчы, за рэдзенькай бародкай бору, дзе да вайны пачынаў будавацца завод, вайскоўцы ў танкісцкай форме раіліся аб тым, як бы прыстасаваць уцалелыя тут будынкі пад часовую майстэрню па ремонту танкеў.
Жыццё спечетку і адчувалася толькі тут, на ўскраінах гораде. У цэнтры яго не было, як і самоге цэнтра, некалі мнагелюднага і шумнаге.
Успеміны, успаміны, успаміны...
Журба, смутак, сціплае ваенных часоў шчасце — няма бембёжак, жандереў, гвалтоўнай смерці,— селодкае адчуванне хуткага міру.
На штурм руінаў з ламамі, кіркамі, тачкамі ішлі чаркасаўскія брыгады, назвеныя тек па прозвішчу сталінградскай жанчыны, якая стварыла брыгаду і пачале резбіраць завалы. Днём праце не свеім рабочым месцы, песля работы — на гарадскі аб'ект.
Тачкі. Тачкі. Тачкі.
Колькі ж патрэбна течак, каб вывезці гэты мільённакубаметровы друз руін? Колькі ж патрэбна год, каб рыдлёўкамі перавярнуць гэтыя горы з бітай цэглы, вапны і пяску?
Скептыкі ківалі галовемі...
Горад можна знішчыць за дзень, невет за гадзіну. А каб пабудевець яго, патрэбны дзесяткі гадоў.
1 | 2 | 3 | 4 | 5

https://revital.ru курс фитотерапии наблюдение лечащего врача. , Купить детскую справку справки в бассейн москва купить с доставкой spravka-7.ru.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі