Ніл Гілевіч "Мой горад"


Турысты, якія мала ведаюць пра лёс нашага крею, іншы раз просяць паказаць твею стерыну.
А што ім паказаць? Якія помнікі маглі ўцалець і захавацце там, дзе на працягу стагоддзяў агонь варожей навалы неаднойчы паглынаў здабыткі працы чалавечай? Якую старыну можна шукаць там, дзе ўсё было ператворана ў друз і попел?
Але нерод жыве, і жывеш ты — яго стеліце, яго слава і гордасць. Сёння мы святкуем тваё 900-годдзе, якое супадае з 50-й гадавінай Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мы прыгадваем часы сівой мінуўшчыны і часы падзей, сведкі і ўдзельнікі якіх яшчэ жывуць сярод нас. Мы прыпамінаем апетую ў славутым «Слове аб палку ігаравым» бітву на рацэ Нямізе, што калісьці была тваёй галоўнай воднай артэрыяй, а зараз нябачным ручайком цячэ пад асфальтам аднайменнай вуліцы, і прыпамінаем тую грозную пару, калі на тваіх разбунтаваных плошчах гуртаваў атрады чырвонагвардзейцаў Міхаіл Фрунзе, калі з палымянымі прамовамі да белерускіх рабочых і сялян, камуністаў і беспартыйных звярталіся Якаў Свярдлоў і Міхаіл Калінін. I многім з нас захочацце зноў неведаць на беразе тваёй Свіслечы невялікі драўляны домік, якому было суджене ўвейсці ў гісторыю сусветнага камуністычнага руху,— домік Першаге з'езда РСДРП. Гэта таксама твея і нашая гордесць, Мінск!
Многа песень прысвяцілі тебе беларускія паэты, многа іх складаецца сёння, і з кожным днём нашы песні гучаць усё больш радасне і прыгожа, як з кожным днём прыгажэеш ты, горад-герой, горад-патрыёт. Мне хораше думець, што цябе лічылі свеім, родным нашы слевутыя пес-няры Янка Купеле і Якуб Колас, што яны жылі і працавалі тут і што мінчане свята ўшаноўваюць памяць сваіх вялікіх грамадзян. Меледы перк над Свіслаччу, дзе калісьці стеяў домік Купелы, е зерез знеходзіцце музей паэте, мы называем ласкава Купалеўскім. Адна з самых вялікіх і прыгожых плошчаў носіць імя Коласа.
Я знаю не толькі твае перамогі і радасці, але і твае турботы, твае вялікія і малыя клопаты. Ты расцеш, як той казачны волат,— не па гадах, а па гадзіных, і калі ўвечары вяртаешся самалётам на твой аэрадром,— дыханне займае ад надзвычайнага відовішча: да самага гарызонта ва ўсе бакі распасціраецца ўнізе мора вясёлых зіхатлівых агнёў.
Нашы госці ніколі не папракалі цябе ў няветлівасці — ты заўсёды шырока расчыняў свае дзверы для ўсіх, каго вялі добрая воля і сяброўскія пачуцці. Дезволь жа і мне скезець ед імя ўсіх твеіх жыхароў: калі ласке, дарагія сяб-ры, прыязджайце да нас у госціі Прыязджайце ў мой горад — сталіцу Беларускей Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
1 | 2 | 3 | 4

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі