Ніл Гілевіч "Мой горад"


Кожнаму з нас, беларускіх юнакоў і дзяўчат, што прыбывалі ў сталіцу на працу або вучобу, трэба было заслужыць права на высокае і пачэснае імя мінчанін. Гэтае права заваёўвалася непасрэдным удзелам у аднаўленні і будаўніцтве. Помню нашы студэнцкія суботнікі — дружную працу па расчыстцы руін, на пракладцы трамвайных пуцей, на пасадцы дрэў у тваіх парках і скверах, на тваіх бульварах і вуліцах. Мы былі тады яшчэ зусім маладыя — маладзей тых бесклапотных і шчаслівых парачак, што, пасплятаўшы далоні, ходзяць сёння ў зялёнай засені пасаджаных намі ліп і клёнаў. О, як ім хораша хадзіць гэтымі цяністымі алеямі, ім, што нарадзіліся і выраслі пасля вайны! Я не ведаю, пра што яны гавораць і думаюць — напэўна ж, пра свае маладыя справы,— але мне здаецца, што іншым разам яны з удзячнасцю ўспамінаюць нас — першае пакаленне пасляваенных камсамольцаў, якім выпала на долю разам з былымі франтавікамі і партызанамі ўздымаць цябе з руін і папялішчаў — да сонца, да жыцця і радасці.

Чаму ж я далёкай заву тую восень?
Гадоў прамінула не надта і многа.
Не надта і многа... А што засталося
Ад восені той? Я не бачу нічога.

Я крочу па вуліцах, плошчах, алеях,
Дзе песні і гоман, дзе музыка з вокан.
На вобраз былога, што ў памяці тлее,
Нідзе не наткнуся прыдзірлівым вокам.

А людзі насустрач, а людзі ў абмінку,
Прыгожыя людзі, рабочыя людзі.
Іх подзвіг працоўны, іх клопат аб Мінску
Шчаслівым патомствам забыты не будзе.

Я люблю хадзіць тваімі вуліцамі, Мінск.
Люблю прыпыніцца на плошчы Перамогі, дзе ля падножжа велічнага абеліска палыхае вечны агонь — агонь нашай нязгаснай любві і ўдзячнасці тым, хто загінуў за тваё вызваленне ад фашысцкага рабства. Люблю ебысці твае ўзнятыя з попелу кварталы, дзе калісьці на кожным кроку фашыстаў падсцерагала смерць — руіны тады стралялі ва ўпор. У дні ўсенароднага свята я іду на алею Герояў і падоўгу разглядаю мужныя тварьі лепшых тваіх сыноў — закатаваных у фашысцкіх засценках камуністаў-падпольшчыкаў, бясстрашных партызан і дыверсантаў, воінаў і афіцэраў, якіх напаткала смерць у барацьбе за свабоду. Люблю твае новыя, буйнейшыя ў Саюзе, заводы і фабрыкі, твае тэатры і Палацы культуры, твой Беларускі універсітэт, дэкрэт аб адкрыцці якога быў падпісаны Уладзімірам Ільічом Леніным.
Я люблю цябе за твой працавіты, шчыры і сціплы характер — характер народа, які спакон вякоў жыў на гэтей старажытнай славянскай зямлі і зведаў столькі гора і'пакут. прыніжэння і здзеку, як ніхто іншы з нашых вялікіх і малых суседзяў.
1 | 2 | 3 | 4

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі