Ніл Гілевіч "Мой горад"


Але гора не спыніла жыцця. I менавіта пра гэта захочацца аднойчы сказаць радкамі верша:

А мне ўспамінаецца сорак чацвёрты:
Руіны, пажарышчы, попел сівы;
Дашчэнту разбураны увесь, ды не мёртвы!
Агнём зруйнаваны датла — і жывы!

Людзі трымаліся так, як спакон вякоў трымаліся ўсе пагарэльцы: усмешкі сустракаліся рэдка. Адбітак перажытых пакут, незлічоных страт і вялікай заклапочанасці ляжаў на тварах. Трэба было брацца за ўсё спачатку.

Абкураны дымам, абсыпаны сажай,
Як прывід, ляжаў ты, паніклы ад гора.
А надпіс на сценах:
«За сажанем сажань,
За каменем камень — адновім наш горад!»

Так і пачалі: за каменем — камень, за домам — дом, за вуліцай — вуліцу... Аўтарытэты-спецыялісты з-за мора прарочылі нам тады, што не раней як праз пяцьдзесят гадоў мы вылезем з сырых І цёмных нор-зямлянак, што не менш чым паўвека пройдзе, пакуль ты залечыш раны І ўзнімешся з руін і попелу ў сваіх ранейшых маштабах. Што і казаць: прарокі былі не з мудрых. Яны мералі нас не тым аршынам. Яны зусім не ўлічылі сілы творчага энтузіязму, якім быў ахоплены народ-пераможца, народ-воін, не ўлічылі яго агромністай волі да жыцця, яго неадольнага жадання зрабіць цябе прыгажэйшым, чым ты быў.
А яшчэ не ўлічылі «прарокі», што ў цябе ёсць верныя браты і сёстры — ёсць Масква і Тбілісі, Ташкент і Баку, Казань і Алма-Ата, ёсць шмат гарадоў і вялізных і меншых, што адразу ж працягнулі табе надзейную руку шчырай падтрымкі і бескарыслівай брацкай дапамогі.
Восенню сорак сёмага я пасяліўся на адной з тваіх драўляных ускраін, і з таго часу — усё маё жыццё, мой лес, мае радасці і нягоды звязаны з табою. Нядаўна мне давялося пабываць на месцы майго першага жыхарства — цяжка паверыць, што гэты раён пасля вайны лічыўся далёкай ускраінай. Помніцца, яго нават не хацелі залічаць да горада і выказваліся толькі іранічна: «Які гэта Мінск? Гэта яшчэ не Мінск! Сяло прыгараднае!»
А цяпер тая «ўскраіна» ўваходзіць у твой цэнтральны пояс, а прыгарад адсунуўся на добрых шэсць—восем кіламетраў, паглынуўшы бліжэйшыя вёскі, гаі, пералескі.
1 | 2 | 3 | 4

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі