МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Ніл Гілевіч "Мой горад"
Пра цябе, горад майго камсамольскага юнацтва, горад маіх светлых мер і шчаслівых трывог, Я хачу расказаць, за што я цябе люблю, Мінск, і чаму я не прамяняю цябе ні на адзін горад у свеце. Расказаць, што я думаю пра цябе, калі мы застаёмся адзін на адзін. Як і ўсякую шчырую споведзь, зрабіць гэта нялёгка. Мы пазнаёміліся з табою, калі мне было крыху больш трынаццаці. Цыбатым вясковым падлеткам я прыехаў на папутным ваенным грузавіку, каб пабачыць — упершыню ў жыцці — вялікі сталічны горад. Да смерці не сатрэцца з памяці той далёкі дзень нашага першага спаткання! Перад тым я ўжо бачыў нямала пажарышчаў—у нашым раёне фашысты спалілі больш палавіны вёсак, многія — разам з людзьмі, некаторыя з іх назаўсёды зніклі з твару зямлі: там, дзе калісьці стаялі хаты і былі вуліцы, сёння высяцца альховыя зараснікі — аднаўляць жыццё не было каму. Здавалася, я ўжо звыкся з жахлівымі відовішчамі спусташэнняў, але тое, што адкрылася маім вачам у Мінску, было страшней і балючай зведанага. Я спадзяваўся ўбачыць вялікі горад, а ўбачыў вялікае папялішча — на многія кіламетры ўдоўж і ўшыр, на якім прывіднымі зданямі тарчалі чорныя слепавокія каробкі абгарэлых і разбураных будынкаў. Я спадзяваўся пачуць на тваіх плошчах радасны стогалосы гоман-гам, на вуліцах — вясёлы звон трамваяў, а пачуў журботную, тужлівую маўклівасць і ў той маўклівасці, у той самотнай цішыні — над самым цэнтрам горада — мілагучны сярэбраны званочак жаўранка... Ты помніш іх пералівіста-трапяткія рулады? Тады гэта было звычайнай у тваім небе з'явай — жаўранкі рабілі сабе гнёзды і выводзілі птушанят на зарослых травой папялішчах... 1 | 2 | 3 | 4 Ламинат для пола купить дешево самыи дешевыи ламинат для полов купить polonpol.ru. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |