МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Аляксандр Міронаў "За пераездам"
Жыхары Заводскага раёна беларускай стеліцы даўно ўжо прывыклі бачыць на сваіх вуліцах і прадпрыемствах замежных гасцей. Прыязджаюць турысты, члены розных урадавых дэлегацый, нашы землякі — беларусы, што яшчэ де рэвалюцыі пакінулі ў пошуках хлеба родную зямлю, наведваюцца часта да нас і людзі-недаверкі, аглухлыя ад варожай прапаганды, і, убачыўшы наша жыццё, нашы гмахі будаўніцтва, пытаюць: «Няўжо гэта Белерусь, край балот і лапцяў?» Перад іх вачамі: новы, прыгожы наш Мінск з паркамі і плошчамі, заводы, новыя дамы... А галоўнае — людзі: дзе ен, мужык, з каутуном у валасах, дзе сярмага-світка, дзе лапці з анучамі? I праясняецца, святлее ў вачах гасцей: «Ну і хлусілі ж нам буржуазныя пісакі, няхай іх возьме д'ябал!» «Як вам удалося адбудаваць, падняць з попелу такі прыгожы горад?» — пытаюцца яны. Так, мабыць, пытаюць аб цудзе фокуса ў віртуоза-ілюзіяніста. У нас, вядома, цудаў не бывае... Сапраўды, Мінск быў знішчаны, спалены фашыстамі, і ёсць новы Мінск, адзін з прыгажэйшых гарадоў краіны. Так, была лясная глухамань Чырвонага ўрочышча і «Архірэйскай дачы» — і ёсць гордасць беларускай сталіцы, яе індустрыяльнае сзрца — Заводскі раён. I ўзвялі ўсё гэта без усякіх цудаў і фокусаў звычайныя савецкія людзі. Тыя, што першымі прыйшлі сюды, у горад, каб будаваць новае жыццё з зямлянак і баракаў. I тыя, каторыя нарадзіліся і выраслі ўжо туг у многапавярховых дамах, узведзеных сваімі бацькамі. Зрэшты, не трэба было мне гаварыць, што ніякіх цудаў не было. Былі і цуды. Я раскажу пра адзін з іх. Дзесяцігадовы Яша Лубін цудам уцалеў у той дзень, калі фашысты спалілі яго хату і забілі бацькоў за сувязь з партызанамі. Хлопчыка збераглі суседзі. Цудам застаўся Яша жыць і тады, калі яго, паміраючага ад голаду, знайшлі на дарозе ў лесе партызаны і замянілі яму і дом, І бацькоў, І школу. Пасля выгнання гітлераўцаў цуд гэтага звычайнага чалавека працягваўся: спачатку—вучоба ў рамесным вучылішчы, потым—работа на будоўлі Мінскага аўтамабільнага. А калі завод быў пабудаваны, калі камсамолец Якаў Лубін стаў працаваць токарам у адным з яго цэхаў, ён і сам навучыўся рабіць «цуды»: стаў наватарам вытворчасці, рацыяналізатарам, адным з першых на прадпрыемстве асвоіў прагрэсіўныя метады спачатку скараснога, потым сілавога рэзання металу. Лепшы токар беларускай сталіцы — хіба гэта не цуд? Між іншым, няма патрэбы пераказваць далейшую біяграфію гэтага звычайнага савецкага чалавека. Таму што такія, як Якаў Лубін, у нас усе. Хіба толькі інакш — без гарапашнасці, што не выпалі на іх долю, без жаху вайны — складваецца жыццё ў тых, хто сёння падросткамі прыходзіць на нашыя заводы і фабрыкі, каб несці працоўную вахту, пачатую іх бацькамі і старэйшымі братамі. I для іх гэта вахта — і мэта і сэнс усяго жыцця. «За пераездам» — так некалі называлі мінчане адну з ускраін свайго горада. I хаця гэты чыгуначны пераезд захаваўся і зараз, але цяпер за ім не стаіць цішыня меднастволага лесу, а шырока расчыненыя, поўныя творчага кіпення дзверы ў наш радасны, без цудаў, заўтрашні дзень. 1 | 2 | 3 | 4 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |