МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Аляксандр Міронаў "За пераездам"
Пачалі пракладваць першую ў рэспубліцы шашу ад сталіцы да Магілёва, і мінская біржа працы накіроўвала на яе будоўлю ледзь не ўсіх беспрацоўных. Трапіць на дарогу лічылася вялікім шчасцем. Дагэтуль мы цэлымі месяцамі прападалі на біржы, але толькі адзінкам беспрацоўных выпадала шчасце атрымаць накіраванне на завод «Энергія», у чыгуначнае дэпо або на гарбарны завод. Нават на расчыстку руін, што засталіся пасля грамадзянскай вайны, бралі рздка і мала, і ва ўсім горадзе не было ні адной новабудоўлі. I раптам шаша Мінск—Магілёў. На біржы працы не засталося ніводнага чалавека! Мы працавалі ўручную, лапатамі, кіркамі, ламамі і тачкамі. I хоць цяжка нам даводзілася, мы з кожным днём, з кожным месяцам адыходзілі ад горада ўсё далей і далей за пераезд, і ўслед за намі выцягваўся шырокі, роўны пояс шашы. Па абодвух яе баках уздымаўся доўгаю сцяною лес. I толькі дзе-нідзе з гэтага лесу выходзілі і пужлівз глядзелі слепаватымі вокнамі сваіх хат на дарожнікаў дробныя вёсачкі. Вось і яшчэ адна выскачыла з лесу — Чырвонае ўрочышча — з цеснымі вулкамі і дварамі, з саламянымі дахамі хат. А калі і яна засталася ў нас ззаду, мне давялося развітацца з работаю на шашы і надоўга, на многія гады выехаць з Мінска... Вярнуўся толькі ў 1945 годзе, пасля перамогі над гітлераўскай Германіяй, і быццам сэрца абарвалася ў маіх грудзях: што ні вуліца — попел, руіны, што ні дом — узгорак друзу з цэглы ці слепавокія сцены. На рагу Ленінскай — бульбянае поле, на рагу Даўгабродскай — жытнёвае поле. «Колькі,— думалася,— спатрэбіцца гадоў, каб хоць трохі расчысціць усё гэта». I ніяк не прыходзіла ў галаву, зразумець не мог, аб чым пытаюць у мяне на гэтых вуліцах загарэлыя хлопцы ў палінялых гімнасцёрках без пагон і зусім маладыя дзяўчаты з куфэркамі, з кошыкамі за плячыма: — Дзе тут трактарны? — Ці далека да аўтамабільнага? — Як прайсці да веласіпеднага? Хоць і пыталі яны на роднай маёй мове. Аглядзецца спатрэбілася, прывыкнуць праз дзень, другі, каб прыняць сэрцам, зразумець і адчуць тое новае, небывалае дагэтуль. У месцы майго грыбнога дзяцінства І майго юнацтва — у «Архірэйскую дачу» і Чырвонае ўрочышча — ішлі ўчарашнія партызаны і салдаты. Прыйшлі, пачалі ставіць брызентавыя палаткі, капець зямлянкі, збіваць з дошак баракі для жытла, і тут жа — спачатку, як і мы ў канцы двадцатых гадоў, уручную, а потым і экскаватарамі і бульдозерамі — капалі вялізныя катлаваны пад падмуркі будучых заводскіх карпусоў. Да іх, прапахлых порахам у баях, пацягнуліся з далёкіх вёсак і гарадоў і зусім юныя хлапчукі і дзяўчынкі. I не ехалі яны ў Мінск на заработкі, а ў большасці сваёй — па пуцёўкех камсамола, на якіх было напісана: «Мінскі трактарны», «Мінскі аўтамабільны», «Мінскі веласіпедны». Гэта было, як у казцы: дагэтуль мы ведалі і Маскоўскі і Горкаўскі аўтамабільныя, бачылі сваімі вачыма трактары Чэлябінска і Харкава... Але каб мінскія... 1 | 2 | 3 | 4 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |