МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"
— Афрыка, Трансвааль,— гартанным голасам прамовіў адзін з неграў і дадаў: — Калонія. Чужыя грошы, чужыя маркі. Няма абмен... I хлапчукі, мабыць, зразумелі. Нібы згаварыўшыся, яны кінуліся да чарнаскурых людзей з вялікімі сумнымі вачыма і, не просячы нічога ўзамен, шчодра надзялілі іх сваім багаццем — манеткамі, маркамі, значкамі. Мне здалося, што самі негры сталі даверлівыя, шчырыя, як гэтыя дзеці. — Пасіба, таварыш, пасіба, таварыш... Потым негры пайшлі па вуліцы; ім насустрач рухаўся паток людзей, якія спяшаліся на работу. На неграў глядзелі прыязна, цікаўна, некаторыя ўсміхаліся ім, спыняліся, каб паціснуць руку. Негры ішлі па Мінску разгубленыя, даверлівыя... Афрыка, краіна далёкіх дзіцячых сноў... Я лічыў цябе дзівоснай і недасяжнай, як казка. Трохі пазней, ужо ў тым узросце, калі душа прагнула незвычайных подзвігаў, а школа пасеяла першыя зерні палітграматы, джунглі, кракадзілы, ільвы бясшкодна зніклі недзе ў ружовым тумане, саступіўшы месца нечаму новаму. Невядома адкуль выплыла і зазвінела ў вушах мелодыя, сумная і хвалюючая. Я ніколі не чуў, як спяваюць гэтую песню, не ведаў мелодыі, але ад гэтага яна яшчэ больш хвалявала. У той дзень, светлы, сонечны, калі па горадзе ішлі пасланцы з Афрыкі, мелодыя ўзнікла зноў: Трансвааль, Трансвааль, страна моя. Ты вся горишь в огне... Нешта сумнае і адначасна радаснае агарнула душу далёкім, нібы забытым успамінам. Песню гэтую спявалі даўно, спявалі, мабыць, тыя, хто жыў у маім старым доме, калі ён быў яшчэ новы і калі вузкімі вулачкамі горбіўся горад. Што ж прымусіла іх успомніць пра Трансвааль — далёкі афрыканскі край? Шырыня душы, сумленнае, шчырае сэрца, якое глыбей, чым сваю, разумела чужую бяду? Ці можа прадчуванне вялікіх перамен у роднай краіне?.. Песня ж, як і горад, помнік эпохі... 1 | 2 | 3 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |