Іван Навуменка "Афрыка ў Мінску"

Апавяданне

Дом, у якім я жыву,— пачарнелыад копаці, са шкляным прасветам на даху — стаіць насупроць самай вялікай гасцініцы ў горадзе. Доал па-свойму адметны: ён выстаяў пад бомбамі — адна ці дзве трапілі ў яго, але ён не рухнуў, і толькі звілістая трэшчына, нібы маршчына на твар, лягла на яго фасад. Тады ж, у вайну, ён гарэў, але не згарэў, а толькі пацямнеў, закурэў. Такіх дамоў, асабліва ў цэнтры горада, які напавал ляжаў у руінах, знойдзеш не шмат. Яны — нібы тыя салдаты-ветэраны, што засталіся жывыя пасля самых страшэнных боек.
Мірныя вятры прашумелі над горадам, і ён, шматпакутны, але жывы, падняўся да сонца светлымі аграмадамі карпусоў, лёг шырокімі праспектамі, плошчамі. Горад старажытны, старэйшы за летапіс, у якім упершыню ўпамінаецца яго імя, нараджаўся зноў.
Па суседству з маім домам сталі новыя, сучасныя ў сэнсе архітэктуры. Яны падперлі яго сваімі плячыма і, як гавораць спецыялісты, 210 уключылі ў адзіны ансамбль. У астатнім дому
пашанцавала не дужа. На яго сценах не віселі маляры ў сваіх люльках, а на старым даху толькі ў мясцінах найбольш буйных прабоін нацягнулі лісты новай бляхі. Вадасцёкавыя трубы праржавелі, яны абрываліся недзе на вышыні трэцяга паверха, і ў вялікі дождж вада ляцела на асфальт, як горны паток...
Вядома, сталася так не таму, што дом бераглі, як рэліквію. Проста не дайшлі рукі. Але тое, што дом стаіць якраз насупроць гасцініцы, мела свае вынікі.
3 ранку да позняй ночы шуміць гасцініца галасамі. Прыязджаюць у горад не толькі з Масквы, Ленінграда, Баку, далёкага Уладзівастока., але і з замежных краін. У летнія месяцы паток зарубежных турыстаў такі напорысты, што яны амаль цалкам захопліваюць гасцініцу. На гасцінічным двары машынам цесна, яны выстройваюцца ўсцяж вуліцы, дзве ці тры заўсёды стаяць пад вокнамі старога дома. Машыны самых разыастайных фірмаў, марак, колераў: ёмістыя, як пасажырскія вагоны, аўтобусы з таблічкай «Лондан—Масква», вёрткія гоначныя легкавікі, сямейныя лімузіны з рашоткамі наверсе пад паклажу, чырвоныя, сінія, зялёныя, жоўтыя...
Гасцініца, ва ўсякім выпадку яе парадны ўваход, мае свой трывалы, замацаваны гадамі побыт. Ля ўвахода гадзін з васьмі раніцы дзяжураць хлапчукі. У іх кішэнях — разменная манета, а ў запацелых кулаках — набор адштэмпеляваных марак. Хлапчукі вядуць сумленны абмен, яны дарма не хочуць чужога. За чужаземны пенс ці су яны шчыра прапануюць родны медны пятак, за сваю саракакапеечную ці рублёвую марку — замежную марку, нягледзячы на тое, колькі яна каштуе.
1 | 2 | 3

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Батут для дачи с сеткой москва источник.


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі