МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Іван Грамовіч "Мінскія поры года"
Лета Раніца. Усё прачнулася. Прайшла паліўная машына, гонячы перад сабою хваляю пырскі. Прайшла, і шумлівыя струмені абдалі дажджынкамі кветкі, вупіцу, плошчу... Як люстра, зазіхацеў асфальт. У вадзе адлюстроўваліся ліпы, дамы, рыштаванні. Але дагары нагамі. Там дзіўна хадзілі ў камбінезонах будаўнікі, падымалі насілкі з цзглай, ляпілі сцяну, паверх за паверхам. I дзесьці пад імі глыбока, дзе ўжо сінела неба і было боязна ступіць, як у рэчку, калыхаўся чырвоны сцяжок. Потым ён паволі знік — люстра не стала, высахла. Толькі сцяжок не знік над галовамі пешаходаў. Ён высока-высока гарэў на вежавым кране. Вунь ён! Рабочым адтуль відзён быў адноўлены горад: увесь да самых ускраін. Ад заводскіх пасёлкаў Чырвонага ўрочышча да Старажоўскага возера. — Бом! Бом! Бом! — званіў над плошчай гадзіннік. А пасярэдзіне плошчы цвіла шырокая клумба. Кроплі-дажджынкі, што ўпалі на кветкі, сталі расою, зайгралі самацветамі. Між густой зеляніны пазіралі вяночкі пялёсткаў і слухалі радыё. Яны чулі паведамленні, што сёння будзе ясны дзень — сонца і сонца... Як ім люба часта бачыць гэтую дажджавую машыну! Высокія каны, госці з далёкага поўдня, стаялі пышнымі красунямі і ветліва знаёміліся з усімі падарожнымі. — Калі адпраўляецца цягнік на Маскву? Мы не спознімся? — пачулі яны жаночы голас. — Не, не спознімся,— адказаў мужчына. — Куды ж гэта пасадка? — На Калінінград. — А гэта? — На Брэст. Кветкі моўчкі дзівіліся, а можа ўспаміналі сваіх сябровак і ганарыліся, што цвітуць на гэтым скрыжаванні напрамкаў пачутых гарадоў. Ружовы бабок, напіўшыся расы, натапырыў крамяністыя лісцікі і пільна прыслухоўваўся да размовы ў другім баку. — Я да восьмай брыгады наведаюся,— гаварыў чалавек з партфелем.— Трэба ў іх замераць работу. — То ідзі, ды не баўся,— адказаў другі ў светлым капелюшы,— бо нам трэба не спазніцца на нараду. Набег ветрык — і званочкі, аксаміткі заківалі галоўкамі. Бабок насупіўся, а пышная кана нізка хіснулася туды, куды паказаў рабочы. Радасна было бачыць па суседству закончены дом, прыгожы, румяны, як пірог, выняты з печы. Працягла гукнуў гудок паравоза... На Прывакзальнай плошчы пачыналася гарачая пара. Звінелі трамваі, плылі тралейбусы, спяшаліся людзі. Толькі кветкі аставаліся на месцы, трапяталі лісцікамі і пялёсткамі. Тут усё цвіло, каб сустракаць прыезджых. Нават над плошчай два дамы-гмахі падняліся ўгору, быццам сваімі карпусамі распасцерліся, як крылы птушкі, размахнуліся, каб гасцінна прыняць таго, хто гэтай раніцай прыехаў у Мінск. 1 | 2 | 3 | 4 https://www.zerkalavsem.ru premium glass стекло и зеркала на заказ в москве. |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |