Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"


Твае сыны разбіралі завалы і клалі першыя падмуркі на праспекце, якому далі імя Леніна. Яны мерзлі на рыштаваннях, угіналіся пад цяжарам бэлек, працавалі па дзве змены, не заўсёды былі сытыя, а прыйшоўшы з работы, не было дзе сагрэцца і абсушыцца: ішла ж вайна, яшчэ гарэлі гарады за Віслаю і Одэрам, а ты нараджаўся ізноў, новы, зусім непадобны на сваіх папярэднікаў. Ужо загараліся агні ў цэхах заводаў і ў класах адбудаваных школ, ажывалі трамваі і першыя кварталы новых вуліц. Ужо пахла не куродымам, а смалою ачэсаных бэлек, вапнаю і пакостам, жалезам І потам муляраў і бетоншчыкаў.
Хто ж яны былі? Ты помніш імёны і абліччы Дзяніса Булахава і Анфіла Філіпава, Ніны Бярозкінай і Лявона Баннага, Сямёна Місунова і Цімафея Фандо, Станіслава Ярашэвіча і Міхася Яроменкі.
Твае сцены сагрэты цяплом іх рук, іх дыханием, іх сэрцамі. А за імі ішлі тысячы юнакоў і дзяўчат, салдатак і ўчарашніх афіцэраў. Яны дзяўблі мёрзлую зямлю і клалі сцены аўтамабільнага і трактарнага заводаў, камвольнага і тонкасуконнага. камбінатаў, узводзілі карпусы інстытутаў і кінатэатраў. Яны і сёння стаяць на рыштаваннях тваіх новых раёнаў. Запомні іх імёны і пра ўсіх рас-кажы нашчадкам. Ты ж будзеш жыць, прыгажэць і маладзець вечна. Дык не забудзь!
Я кожны дзень хаджу на спатканне з табою, хаджу і слухаю, як шапоча лісце ў Купалаўскім скверы, як шумяць над Свіслаччу вербы, як весела смяюцца і спяваюць закаханыя пары. Іду, успамінаю, думаю і гавару з табою, мой дзевяцісотгадовы юнак, горад маёй маладосці і сталасці, горад маіх надзей і летуценняў. Ды хіба толькі маіх? Кожны, хто аднойчы сустрэўся з табою, палюбіў і запомніў твае прасторныя праспекты і ўтульныя плошчы, твае светлыя магістралі і ціхія бульвары з дыванамі самых яскравых і водарных кветак, твой спакойны і ўпэўнены рытм, твае блакітныя світанні і пурпуровыя закаты.
Ты заўсёды розны і новы. Табе цесна ў колішніх межах, ты даўно іх пераступіў і выйшаў на ўзгоркі Зялёнага Лугу, на палі за Харкаўскай вуліцай, на Ракаўскую шашу, на Чыжоўскія прасторы. Кожны твой новы раён — гэта цэлы горад, падобны на дзівосную паэму з каменю і шкла, з кветак і маладых прысад.
Ты за два дзесяцігоддзі нарадзіўся, вырас, узмужнеў і стаў адным з прыгажэйшых гарадоў Еўропы.
А якім ты будзеш праз 10, праз 15 гадоў? Нават уявіць цяжка: узнімуцца сотні прыгожых высотных дамоў, забудуюцца дзесяткі новых раёнаў, вырастуць цяністыя паркі, засінеюцв азёры і басейны, па празрыстачыстай Свіслачы паплывуць катэры і байдаркі, з'явяцца новыя магістралі з бясшумнымі тралейбусамі і трамваямі, засвецяцца рампы новых тэатраў і палацаў. Так будзе. Гэта зробяць розум і дужыя рукі працавітых і шчодрых на любоў да цябе мінчан.
Ты пачынаеш новае стагоддзе, адроджаны і памаладзелы. Пройдуць гады, і ты сустрэнеш наступныя пакаленні. Нічога ж не забудзь, раскажы ім пра ўсе пакуты і радасці, передай прывітанне ад тых, хто ўклаў сваю энергію і любоў у кожную тваю цагліну, у кожны камень, у кожную галінку, хто склаў цябе, як песню.
Жыві і харашэй вечна, будзь горадам шчасця, міру, свята і натхнення.
Добрай раніцы, мой дружа, мой родны, любімы горад!

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6

https://канапемания.рф доставка закусок для фуршета наборы спб. Фуршетные наборы.

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі