Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"


ДРУГАЯ ПЕСНЯ

Яна будзе сумная, гераічная і суровая, як тыя гады, калі ты гарэў і не здаваўся, курчыўся ад болю і помсціў сваім катам.
Ты памятаеш чэрвеньскую нядзелю 1941 года? Толькі што заіскрылася хвалямі Камсамольскае возера, паплылі лодкі, ігралі аркестры, у неба ўзляталі зялёныя і ружовыя шары... Смех і песні заглушыў нудна-прарэзлівы гул матораў, над табою кружыліся самалёты з чорнымі крыжамi на фюзеляжах і свастыкамі на хвастах. Ніхто не хацеў паверыць, што ляціць смерць, пагібель і гора на мірны і зялёны горад.
Ты хацеў засланіць сваіх сыноў, уратаваць дзяцей за тоўстымі сценамі камяніц, схаваць іх у глыбокіх сутарэннях, ты падстаўляў спіны дамоўпад смяротныя ўдары крупаўскага металу. Выбухі смерці адзін за адным скаланалі цябе, гарэла зямля і жалеза, плавілася цэгла, асядаў і развальваўся дом за домам. Вуліцы нядаўняй радасці сталі крэматорыямі і могільнікамі, плошчы — лобнымі Месцамі, пакалечаныя сукі — шыбеніцамі для тваіх нескароных сыноў і дачок.
А калі па тваіх руінах загрукаталі падкаваныя баты, калі ты праваламі вокан убачыў цыбатых салдат з чарапамі на шапках, ты стаў воінам, грозным мсціўцам. Твае руіны стралялі і днём і ноччу, яны каралі граміл і забойцаў на кожным рагу. На тваіх закураных сценах з'яўляліся гарачыя заклікі біць ворагаў, яны, як бікфордаў шнур, запальвалі гневам, пометаю і вераю ў перамогу людскія сэрцы — і зноў стралялі руіны па фашыецкай навалачы. Толькі табе давяралі грозныя падпольшчыкі свае тайны. Ты ўмеў маўчаць, умеў хаваць іх за сваімі сценамі, берагчы ад кулі і паганага вока. Не ўсіх мужных сыноў збярог у тыя страшныя гады ты, мой знявечаны і зруйнаваны горад. Па іх і сёння журацца і плачуць твае бярозы і ліпы, з тваіх глыбінь прабіўся незгасальны агонь сэрцаў герояў апошняй вайны.
Ты на вякі запомніў гарачы дзень трэцяга ліпеня 1944 года: наўкол гарэла зямля, узлятаючы ў чорнае неба, неба вогненнымі слупамі працінала скрываўленыя дарогі і палі, лясы і акопы. А па тваіх патрушчаных камянях лязгалі гусеніцы запыленых танкаў, на іх гарэлі чырвоныя зоры, і адразу пасвятлела на тваіх колішніх вуліцах. Закураныя камяніцы крычалі: «Слава вызваліцелям!» I ты ўпершыню за тры гады ўбечыў усмешкі і слёзы радасці на тварах кабет і дзяцей, якіх так ашчадна хаваў у сваіх сутарэннях. Ты ўбачыў на грознай брані кветкі, зрэзаныя з кволых вазонаў. Іх працягвалі пасінелыя тонкія рукі тым, што прынеслі вызваленне і радасць свята твайго новага нараджэння.
Завалены друзам, скалечаны і спалены, ты стаяў, як вячысты дуб, разбіты навальніцаю. Але жылі твае карэнні, гатовыя пусціць маладыя і дужыя парасткі. Яны прабіліся і пацягнуліся да сонца. Ты нарадзіўся ізноў на руінах і папялішчах, казачна прыгожы — ад людское любві, магутны — ад сілы дужых рук, светлы — ад чысціні нашых добрых сэрцаў.
А памятаеш?
Не, гэта ўжо -
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6

Меню



Пошук


 


Апошняе на форуме


Няма дадзеных


Наш гузік



код гузіка



Лічыльнікі