МЕНСК.BY Родны горад жыве тут! |
Сяргей Грахоўскі "Тры песні любві"
Я памятаю цябе ў бэзавым цвеце і ў пару лістапада, памятаю вузкія вуліцы, заваленыя высокімі сумётамі, памятаю булькание веснавых ручаінак на пясчаных вуліцах і помню кожны дом ад Заходняга моста да політэхнічнага інстытута. Шумелі высокія таполі каля прысадзістага доміка на Савецкай вуліцы. У ім жыла бабулька, якая памятала ўсіх дэлегатаў ! з'езда РСДРП, расказвала, хто дзе сядзеў, і паказвала самавар, з якога яны пілі чай. Гэта быў першы музей беларускай сталіцы. 3 зялёнай брамкі на Кастрычніцкай вуліцы кожны дзень выходзіў сярэдняга росту чалавек з кійком у руцэ. Ён ішоў лёгкаю хадою па дашчаных тратуарах Садовай, зварочваў на Савецкую, з адным вітаўся, з другім спыняўся і гаварыў, падыходзіў да кіёскаў, і ўсе ўсміхаліся яму. Яго ведаў увесь горад, яму кланяліся незнаёмыя людзі, за ім назіркам хадзілі студэнты і маладыя рабочыя і шапталі адзін аднаму: «Ідзе Купала». 3 Дома пісьменніка ён выходзіў разам з Якубам Коласам. Аўтар «Новай зямлі» быў падобен на вясковага настаўніка. I хадзіў ён асцярожна, нібы баяўся наступіць на баравік або на балотную купіну. Яны спыняліся на рагу Садовай і Савецкай, доўга пра нешта гаварылі, трымаліся за рукі, і, відаць, цяжка было развітвацца. Якуб Колас ішоў праз парк у свой домік з тоўстых круглякоў, памаляваных жоўтаю фарбаю, Купала знікаў за брамкаю, над якою звісала вецце старое таполі. Ніхто не думаў тады, што імёнамі гэтых звычайных з выгляду вялікіх людзей будуць названы тэатры, інстытуты, бібліятэкі, плошчы і вуліцы не толькі ў нашай рэспубліцы. Яны жылі тут, на тваіх ціхіх вуліцах, і ты ганарыўся імі, жывымі класікамі, выдатнымі сынамі зямлі беларускай. А яны любілі цябе і ганарыліся табою, радаваліся, як ты расцеш і харашэеш. На Доме ўрада трапятаў чырвоны сцяг, універсітэцкі гарадок свяціўся сотнямі вокан, гудзеў галасамі будучых педагогаў і медыкаў, эканамістаў і хімікаў. Цяпер яны пасівелі. Яны прайшлі сотні ваенных дарог, лёс іх раскідаў па свеце, але кожны ўспамінае сваю маладосць і цябе, даваенны Мінск, той, зусім другі горад, які застаўся ў памяці нямногіх ды хіба унікальных здымках. Многія цябе ўспамінаюць абгарэлым, закураным і зруйнаваным, разбітым ушчэнт і апусцелым. Ты быў і такі. Зусім нядаўна. Нядаўна для тых, чыя маладосць хадзіла ў юнгштурмаўках і чырвоных касынках, а каму цяпер васемнаццаць і дваццаць гадоў, думаюць, што ты заўсёды быў такі прыгожы, зялёны, чысты і светлы, як сёння. Але пра гэта — 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 |
МенюПошукАпошняе на форумеНяма дадзеных Наш гузік
Лічыльнікі |